Чарнігаў: Розніца паміж версіямі

3 316 байтаў дададзена ,  12 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
}}
{{вызнч|1=Чарн{{*|і}}гаў}} ({{lang-uk|Чернігів}}, {{lang-ru|Чернигов}}), горад на поўначы [[Украіна|Украіны]] на рацэ [[рака Дзясна|Дзясна]], адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны ([[9 ст.]]). Сталіца [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай вобласці]]. Насельніцтва складае 295,5 тыс. чал. ([[2005]]).
 
== Гісторыя ==
У IX ст. цэнтр [[севяране|севяран]]. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад [[907]]. 3 X ст. ў складзе [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. У 1024—36 і 1054—1239 эканамічны і палітычны цэнтр [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]]. У [[1239]] разбураны мангола-татарскімі войскамі [[Батый|Батыя]]. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе [[ВКЛ]]. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір'я 1618 у складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў [[магдэбургскае права]]. Летам [[1648]] горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупіраваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
 
== Прамысловасць ==
Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
 
== Транспарт ==
Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзісна (бас. р. Дняпро).
 
== Культура, адукацыя ==
Педагагічны інстытут. 2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.
 
== Выдатныя мясціны ==
Архітэктурна-гістарычны запаведнік: [[Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор]], Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.
 
== У Сеціве ==