Розніца паміж версіямі «Качыныя»

19 байтаў выдалена ,  10 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
'''Качыныя''' (''Anatidae'') — [[сямейства (біялогія)|сямейства]] вадаплаўных птушак атрада гусепадобных.
 
Падзяляюцца на 3 падсямействы, 47 родаў, 146 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць пералётныя птушкі, ёсць нелятаючыя віды. На Беларусі 2 падсямействы, 34 віды (у т.л. [[крыжанка звычайная]], [[гогаль]], [[лебедзь-шыпун]], [[свіязь]], [[шылахвостка]] і інш.).
 
Даўжыня 29—150 см, маса 0,2—13 кг. Дзюба шырокая, краі надцзюб'я і падцзюб'я ўтвараюць цадзільны апарат. Шыя доўгая, цела пранікападобнае, апярэнне шчыльнае, густое, з пухам. Ліняюць 2 разы на год. Крылы доўгія, завостраныя, хвост кароткі. Маюць 4 пальцы, 3 пярэднія злучаны плавальнай перапонкай. Многія качыныя добра ныраюць, здабываюць раслінны і жывёльны корм у вадзе ці на дне вадаёмаў. Харахтэрны палавы дымарфізм.