Сярэдняя Літва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 126:
Пасля зацвярджэння ў сакавіку [[1923]] Лігай Нацый усходняй мяжы Польшчы Віленскі край стаў адной з яе частак.
 
== Сімволіка ==
==Беларусы ў Сярэдняй Літве==
*[[Герб Сярэдняй Літвы]]
*[[Сцяг Сярэдняй Літвы]]
 
== Беларусы ў Сярэдняй Літве ==
У першы перыяд існавання Сярэдняй Літвы ў сувязі з будучым плебісцытам Часовая кіруючая камісія праводзіла ў адносінах да беларускага насельніцтва ліберальную нацыянальную палітыку. 9 кастрычніка 1920 ў Вільні на нарадзе беларускіх дзеячаў, у якой прынялі ўдзел [[Браніслаў Тарашкевіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Антон Луцкевіч]] і інш., было вырашана выкарыстаць спрыяльныя палітычныя абставіны для развіцця беларускай адукацыі і асветы. У 1921 А. Луцкевіч стварае Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Па прапанове ўрада Б. Тарашкевіч заняў пасаду старшага рэферэнта ў Дэпартаменце асветы. Вясной 1921 ў краі дзейнічала 186 беларускіх школ. У канцы 1920 тут заснавана [[Барунская настаўніцкая семінарыя]]. У 1921 па ініцыятыве Тарашкевіча створана [[Таварыства беларускай школы]]. Аднак беларускае школьніцтва на Віленшчыне існавала да таго часу, пакуль у складзе Часовай кіруючай камісіі заставаліся Іваноўскі і Тарашкевіч (у кастрычніку 1921 ён адмовіўся ад працы ў Дэпартаменце асветы). Новы ўрад Сярэдняй Літвы прыступіў да ліквідацыі беларускай асветы. У 1922 колькасць беларускіх школ скарацілася да 29.
 
Урад Літвы абяцаў даць Віленшчыне аўтаномію і фінансава падтрымліваў беларускія нацыянальныя арганізацыі. На тэрыторыі Сярэдняй Літвы дзейнічала некалькі беларускіх арганізацый, прадстаўнікі груп рознай палітычнай арыентацыі, якія былі звязаныя з Беларуссю.
 
==Глядзіце таксама==
*[[Герб Сярэдняй Літвы]]
 
==Літаратура==