Клімент VIII: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: sk:Klement VIII. (pápež)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Іерарх
[[File:Clement viii.jpg|thumb|Клімент VIII, Папа Рымскі]]
|беларускае імя = Клімент VIII
|арыгінальнае імя = Clemens PP. VIII
|беларускае імя пры нараджэнні = Іпаліта Альдабрандзіні
|арыгінальнае імя пры нараджэнні = ''Ippolito Aldobrandini''
|партрэт = Clement viii.jpg
|тытул = 231-ы [[Папа Рымскі]]
|царква = [[Рымска-каталіцкая царква]]
|перыядпачатак = [[30 студзеня]] [[1592]]
|перыядканец = [[5 сакавіка]] [[1605]]
|каранацыя = [[9 лютага]] [[1592]]
| дата нараджэння = 24.02.1536
| месца нараджэння = [[Фано]], [[герцагства Урбіна]]
| дата смерці = 5.03.1605
| месца смерці = [[Рым]]
|папярэднік = [[Інакенцій IX]]
|пераемнік = [[Леў XI]]
|сан = [[1580]]
|хіратанія = [[1592]]
|кардынал = [[1585]]
|Commons = Clemens VIII
}}
'''Клімент VIII''' (лац. Clemens PP. VIII), свецкае імя: Іпаліта Альдабрандыні (італ. Ippolito Aldobrandini; [[24 лютага]] [[1536]], Фано, [[герцагства Урбіна]] - [[5 сакавіка]] [[1605]], [[Рым]]) — [[папа рымскі]] з [[30 студзеня]] [[1592]] да [[5 сакавіка]] [[1605]] года.
 
== Біяграфія ==
Іпаліта Альдабрандзіні нарадзіўся [[24 лютага]] [[1536]] года ў Фано, каля [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]]. Атрымаў юрыдычную адукацыю. У [[1585]] годзе быў прызначаны [[кардынал]]ам і выконваў функцыі папскага [[Папскі легат|легата]] ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], дзе падтрымліваў кандыдатуру [[Габсбургі|Габсбургаў]] пасля смерці [[Стафан Баторый|Стафана Баторыя]]. Ён сурова асуджаў практыку [[непатызм]]у, але, стаўшы Папай, прызначыў [[кардынал]]амі чатырох сваіх сваякоў. Адным з іх быў П'етра Альдабрандзіні, які атрымаў пурпур у 22 года і замяшчаў Папу ва ўсіх найважнейшых справах. Папа і яго непат ажыццяўлялі сукіравенне як у палітычных, так і ў рэлігійных справах.
 
Сувязі з [[Іспанія|Іспаніяй]] некалькі саслаблі, і апостальская сталіца зноў зблізілася з [[Францыя|Францыяй]]. Крокі, прадпрынятыя Папай, дазволілі пашырыць тэрыторыю [[папская Вобласць|папскай дзяржавы]]. У рэлігійнай вобласці панавала [[інквізіцыя]], гасячы любую праяву прагрэсіўнай думкі і развіццё свабоднай, не падпарадкаванай тэалогіі навукі. У [[1600]] годзе быў спалены на кастры выбітны італьянскі філосаф [[Джардана Бруна]] (нар. у [[1548]]).
 
У [[1596]] годзе была заключана [[Берасцейкая унія]], якая прывяла да з'яўлення на ўсходзе [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітыя]] каталікоў усходняга абраду. Берасцейкая унія толькі збольшага апраўдала надзеі, якія ўскладаў на яе Папа, паколькі не прывяла да абароту ў [[каталіцызм|каталіцтва]] ўсёй Русі.
 
У дактрынальнай вобласці Папа беспаспяхова спрабаваў вырашыць спрэчку паміж тэолагамі-[[езуіты|езуітамі]] і [[дамініканцы|дамініканцамі]], якія дыскутавалі пра межы ўплыву літасці божай на волю чалавека грэшнага і выратаванага. Пасля працяглых спрэчак і сутыкнення розных пунктаў гледжання Папа, веды якога ў [[тэалогія|тэалогіі]] былі вельмі абмежаванымі, вырашыў не апавяшчаць канчатковага рашэння. Пытанне засталося адкрытым. У 1600 годзе Клімент VIII з велізарнай помпай адкрыў [[Юбілейны]] год, на які прыбыло амаль 3 мільёна паломнікаў. Тагачасныя храністы адзначылі «пышнасць».
 
{{Папы рымскія}}
[[Катэгорыя:Папы Рымскія]]