Кніга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат змяніў: ay:Panka
дапаўненне для звязнасці
Радок 3:
 
У філасофскім значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай [[Інфармацыя|інфармацыі]] ([[тэкст]]у), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з'яўляецца прадуктам [[кніжная справа|кніжнай справы]], якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне ([[Рэклама|рэклама]], кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб'ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення.
 
== Захоўванне ==
[[Выява:Carl_Spitzweg_021.jpg|thumb|right|160px| Карціна [[Карл Шпіцвег|Карла Шпіцвега]] «[[Кніжны чарвяк, карціна|Кніжны чарвяк]]»]]
Напачатку XIX стагоддзя паперу пачалі рабіць з цэлюлозы. Раманы, школьныя падручнікі і кнігі сталі здабыткам шырокай публікі. Аднак тая папера ўтрымлівала кіслату, якая выклікае свайго роду запаволенае згаранне, якое паступова знішчала паперу знутры. Таму сучасныя бібліятэкі павінны прымаць меры па нейтралізацыі кіслот у старых кнігах. Гэтай з'яве схільныя кнігі, надрукаваныя паміж 1850<ref>Больш раннія метады вырабу выкарыстоўвалі вапняковыя ролікі, якія нейтралізавалі кіслату ў цэлюлозе.</ref> і 1950 годам<ref>Навейшыя зроблены без кіслаты ці на шчолачнай паперы.</ref>.
 
Пры захоўванні кніг трэба ўлічваць магчымасць хімічных змен у вокладцы і тэксце. Кнігі лепш за ўсё захоўваць удалечыні ад прамога сонечнага святла, у халаднаватым напаўцёмным памяшканні, пры ўмеранай вільготнасці. Кнігі, асабліва цяжкія, павінны падтрымлівацца суседнімі тамамі, каб захаваць форму. Па гэтай прычыне, кнігі пажадана сартаваць па памерах.
У хатніх умовах кнігі, як правіла, захоўваюць у кніжных шафах ці на паліцах. Калі на кніжнай паліцы стаіць мала кніг, часам неабходзен [[трымальнік для кніг]], каб перашкаджаць іх перакосу.
 
Апошнія дзесяцігоддзі шырока выкарыстоўваюць электронныя фотакопіі старадаўніх кніг для чытачоў, а арыгінал захоўваецца ў асобых умовах.
 
{{commons|Book}}