Суд Еўрапейскага саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Суд Еўрапейскага саюза''' — інстытут судовай улады [[ЕС|Еўрапейскага саюза]]. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў [[Люксембург]]у, і ў яго склад уваходзяць [[Еўрапейскі суд]] (вышэйшая інстанцыя), [[Суд агульнай юрысдыкцыі]] (першая інстанцыя) і [[Трыбунал грамадзянскай службы]].
 
Суд быў заснаваны ў [[1952]] годзе і называўся Суд Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (з 1958-га - Суд Еўрапейскіх супольнасцяў). З уступленнем у сілу [[Лісабонскі дагавор|Лісабонскага дагавора]] суд ў 2009 годзе памяняў назву на цяперашнюю і фармальна уключыў у сябе Еўрапейскі суд разам з двума падпарадкаванымі палатамі: Суд агульнай юрысдыкцыі (былы Суд першай інстанцыі) і Трыбунал грамадзянскай службы.
 
== Юрысдыкцыя ==
 
Суд рэгулюе разнагалоссі паміж дзяржавамі-членамі; паміж дзяржавамі-членамі і самім Еўрапейскім саюзам; паміж інстытутамі ЕС; паміж ЕС і фізічнымі або юрыдычнымі асобамі, у тым ліку служачых яго ворганаў. Суд дае заключэнні па міжнародных пагадненнях; ён да таго ж выносіць папярэднія пастановы па запытах нацыянальных судоў аб тлумачэнні ўстаноўчых дагавораў і нарматыўна-прававых актаў ЕС. Рашэнні Суда ЕС абавязковыя для выканання на вобласці ЕС. Па агульнаму правілу юрысдыкцыя Суда ЕС распаўсюджваецца на сферы кампетэнцыі ЕС. У адпаведнасці з [[Маастрыхцкая дамова|Маастрыхцкай дамовай]] Суду прадастаўлена права накладаць штрафы на дзяржавы-удзельніцы, якiя не выконваюць яго пастановы.
 
== Спасылкі ==