Уладзімір Аляксеевіч Белы: Розніца паміж версіямі
вучоны, палітычны дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)
|
Версія ад 12:58, 28 кастрычніка 2011
Уладзімір Аляксеевіч Белы (8 чэрвеня 1922, Краснадар, Савецкая Расія - 17 жніўня 1994) — беларускі вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны вынаходнік БССР (1967), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978). У 1975-1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.