Зносіны Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
++
Радок 23:
1 ліпеня 1569 Польшчай і ВКЛ быў зацверджаны акт [[Люблінская унія|Люблінскай дзяржаўнай уніі]].
 
== Пасля 1569 ==
Аднак і пасля падпісання акту уніі Вялікае княства працягвала існаванне. Гэтаму спрыяла тое, анексіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі, польскія феадалы разлічвалі скарыстоўваць княства як шчыт для прыкрыцця ўсходніх граніц Польшчы. У 1572г. ў вярхах Польшчы нават абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні княству Падляшча і далучэнні да яго этнаграфічна польскай вобласці Мазовіі. Пасля смерці караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1572) не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці Вялікага княства Літоўскага. Найболей поўна гэтая адасобленасць была замацавана ў зборы законаў Вялікага княства, які атрымаў назву [[Статут ВКЛ, 1588|Статута 1588]].
 
Пасля 1569 дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам і Польшчай фактычна будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'яднанне спарадзіла і новую дзяржаву – Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569г. фактычна не быў ажыццёўлены. А паколькі ён быў навязаны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдны.
...
 
Аналіз дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага княства Літоўскага ў XVII–XVIII стст. паказвае, што іх прававы характар за гэты час моцна не змяняўся. Разам з тым працэс гвалтоўнага акаталічвання і апалячвання беларусаў і ўкраінцаў паступова захопліваў усё большыя пласты насельніцтва і пагражаў поўным знішчэннем беларускай народнасці, садзейнічаў усё большай залежнасці Вялікага княства ад Польшчы.