Зносіны Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др kat.
Bocianski (размовы | уклад)
др →‎Перад 1569: link fix
Радок 23:
Так, у грамаце, выдадзенай у кастрычніку 1568г., гаварылася, што саюз абодзвюх дзяржаў будзе заснаваны на «''милости, згоды братское, который бы был однако и заровно во всем пожиточный обеюм тым панствам''».<ref>Любавский М.К. Литовско-Русский сейм. Прил. С.208.</ref> У інструкцыях, разасланых у паветы, Жыгімонт Аўгуст запэўніваў, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне.
 
Але прадстаўнікі княства не спяшаліся на агульны сойм, хоць і не супраць былі атрымаць абяцаную дапамогу. Каб рассеяць іх недавер, Жыгімонт у снежні 1568г. выдаў грамату, дзе клятвенна абяцаў ахоўваць правы і інтарэсы княства і не прымушаць яго прадстаўнікоў да уніі, а ў выпадку, калі не будзе дасягнута ўзаемная згода, гарантаваў, што кожны з іх «''мает и мети будет вольное, учтниое, ни от кого инчим не затрудненное и спокойное одъеханне с того сейму''». Далей ён абяцаў не выдаваць ніякіх грамат без згоды радных паноў Вялікага ккяства, захоўваць Падляшча ў складзе яго. А.насельнікі Падляшча «''не мають быти инак захованы... одно заровно со всими обывателями Великого княства Литовского, яко тубыльцы н родичи здешнего панства... и никоторои рецессы соймовыя ани декреты в той всей справе спольной на сторону Великого княства Литовского не мають быти ани будуть выдаваны под печатью Коруны польское, одно под печатью Великого князства Литовского''».<ref>Kutrzeba S., Semkowicz W. Akta unij. Kraków, 1932. N 95.</ref> Клятвенныя абяцанні і ўгаворы, а таксама надзея атрымаць дапамогу схілілі прадстаўнікоў княства з'явіцца ў Люблін на перагаворы, бо справы на [[Лівонская вайна, 1558-1583|Лівонскай вайне]] былі вельмі цяжкімі.
 
== 1569 ==