Кітабы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне
Радок 8:
== Змест і форма ==
 
Змест кітабаў — усходнія легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, т.зв. Мерадж (паэмалегенда пра ўзнясенне [[Магамет]]а на неба), маральна-этычныя павучанні для моладзі (пра шанаванне бацькоў, гасцей, бедных, сірот, суседзяў і інш.), варажба па літарах Карана, разгадка сноў. Акрамя кітабаў выдзяляюць пісаныя арабскім пісьмом тэфсіры, тэджвіды, хамаілы. Кітабы напісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. Колькасць старонак ад 70 да 1000. Радок суцэльны, няма падзелу на словы, знакаў прыпынку, вялікай літары. Новы твор (раздзел) пачынаецца словам «баб» (раздзел, пачатак новага зместу) ці «хікайет» (аповесць, апавяданне). Іншы раз гэтых слоў няма, тады на палях выпісваюцца першапачатковыя словы (першы сказ) раздзела.
 
У кітабах адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татар-перасяленцаў, таму іх тэксты — каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў.