Зносіны Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др →‎Перад 1569: link fix
Bocianski (размовы | уклад)
др link fix
Радок 8:
Пагранічныя канфлікты на заходняй граніцы ВКЛ не аднойчы разбіраліся на соймах Вялікага княства. Так, на соймах 1547, 1551 і 1554 слухаліся скаргі «''на кривды несносные, которые мають... от панов поляков и мазовшан''». З польскага боку заяўлялася, што набегі спыняцца, калі прыгранічныя землі ВКЛ увойдуць у склад Польшчы. Афіцыйныя асобы слаба процідзейнічалі гэтай напружанасці і нават спрыялі падрыхтоўцы ліквідацыі самастойнасці ВКЛ.
 
Актыўнымі дзеячамі ў падрыхтоўцы ліквідацыі Вялікага княства былі ўдава [[Жыгімонт I, вялікі князь літоўскіСтары|Жыгімонта I]] [[Бона Сфорца]] і яе сын [[Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі|Жыгімонт Аўгуст]] (з 1548 — і польскі кароль). Актыўную прапагандысцкую кампанію за зліццё Вялікага княства з Польшчай вяло і каталіцкае духавенства.
 
Пагадненне Жыгімонта Аўгуста з Габсбургамі (1549) абяцала яму ўзброеную дапамогу супраць непаслушэнства падданых. Выданы Жыгімонтам Аўгустам прывілей для праваслаўнай шляхты (1563) афіцыйна касаваў дыскрымінацыйныя нормы Гарадзельскага акта (1413), практычнае ж значэнне яго было вельмі малое, бо нічога не мянялася ні ў гаспадарскай Радзе, ні на іншых дзяржаўных пасадах.