Розніца паміж версіямі "Люцыян Крашэўскі"

'''Люцыян КРАШЭЎСКІ''' ([[24 ліпеня]] [[1820]], [[Горад Пружаны|мяст. Пружаны]] Гродзенскай губерні, цяпер [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобл.]]  — [[2 лютага]] [[1892]], Ганятычы Грубешаўскага пав., [[Польшча]])  — беларускі і польскі мастак, фатограф. Брат польскага празаіка [[Юзэф Крашэўскі|Юзэфа Крашэўскага]].
 
Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]]. Скончыў прыродазнаўчы факультэт [[Дэрпцкі універсітэт|Дэрпцкага універсітэта]]. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863–18641863—1864]], за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у [[Горад Варшава|Варшаве]] і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
 
== Літаратура ==
** PSB
 
{{DEFAULTSORT:Крашэўскі Люцыян}}
 
[[Катэгорыя:Постаці паўстання 1863-1864]]
[[Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:ПостаціМастакі польскага мастацтваБеларусі]]
[[Катэгорыя:ПостаціМастакі беларускага мастацтваПольшчы]]
 
[[be-x-old:Люцыян Крашэўскі]]