Маладняк (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: eo:Literatura Unio "Junularo"
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі [[М. Чарот]], [[А. Вольны]], [[У. Дубоўка]], [[Платон Раманавіч Галавач|П. Галавач]]. Друкаваны орган — часопіс «[[Маладняк (1923)|Маладняк]]» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіі мелі ўласныя [[часопіс]]ы або [[альманах]]і. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).
 
Сябрамі аб'яднання ў розны час былі [[К. Чорны]], [[З. Бядуля]], [[К. Крапіва]], [[У. Дубоўка]], [[У. Галубок]], [[Я. Журба]], [[А. Гурло]], [[М. Лынькоў]], [[П. Трус]], [[П. Броўка]], [[П. Глебка]], [[М. Зарэцкі]], [[Н. Чарнушэвіч]], [[А. Якімовіч]], [[М. Аляхновіч]], [[Р. Мурашка]], [[І. Барашка]], [[В. Казаль]], [[В. Сташэўскі]], [[Я. Скрыган]], [[А. Звонак]], [[С. П. Шушкевіч]], [[К. Губарэвіч]], [[У. Жылка]], [[М. Нікановіч]], [[Т. Кляшторны]], [[У. Хадыка]], [[З. Бандарына]], [[Ю. Гаўрук]], [[В. Гарбацэвіч]], [[В. Маракоў]], [[Л. Родзевіч]] і інш.
 
З цягам часу ў аб'яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў расклад арганізацыі і выхад з яе складу ў маі 1926 многіх сяброў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, Лужанін і інш.) а на мяжы 1927—1928 — і асноўнага кіравальнага ядра (Чарот, Зарэцкі, Вольны, Дудар, Сташэўскі і інш.). Аб'яднанне было рэарганізаванае ў [[БелАПП]].