Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
[[File:A solzhenitsin.JPG|thumb|330px|Салжаніцын]]
'''Алякса́ндр Іса́евіч Салжані́цын''' ([[11 снежня]] [[1918]], [[Кіславодск]], [[РСФСР]]  — [[3 жніўня]] [[2008]], [[Масква]], [[Расія|Расійская Федэрацыя]])  — выбітны рускі [[пісьменнік]], [[публіцыст]], гісторык, [[паэт]] і грамадскі дзеяч.
 
Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закранаюць вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама гісторыка-публіцыстычнымі творамі па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.
Радок 11:
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Аляксандар Ісаевіч (Ісаакавіч<ref>У некаторых дакумантах 1930-х гадоў ягонае імя па бацьку пазначанае як «Ісаакавіч», напрыклад, у выпускным атэстаце, у іншых, як у пашпарце, выдадзеным у 1934 годзе з памылкай пашпартысткі, і ў заяве ва ўніверсітэт, напісанай на падставе пашпартных дадзеных,  — як «Ісаевіч» (абодва гэтыя дакументы надрукаваныя ў часопісе «Студенческий меридиан», 1990, №  7, цыт. паводле: [http://www.libelli.ru/works/solzh.htm Ю.  Р.  Федоровский. Ода диссиденству, или стукач у дураков.]{{ref-ru}}</ref>) Салжаніцын нарадзіўся [[11 снежня]] [[1918]]  г. у [[Кіславодск]]у. Бацька  — Ісаакій Сямёнавіч Салжаніцын, рускі [[праваслаўе|праваслаўны]] селянін з Паўночнага Каўказу. Маці  — Таісія Захараўна Шчэрбак, дачка ўкраінскага шляхціча. Бацькі Салжаніцына пазнаёміліся падчас навучання ў Маскве і неўзабаве павянчаліся ў [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Аксак">[[Валянціна Аксак]]. [http://www.svaboda.org/articleprintview/1188403.html Аляксандар Салжаніцын і Беларусь]// [[Беларуская служба Радыё "Свабода"|Радыё Свабода]]. [[4 жніўня]] [[2008]]</ref>. Ісаакій Салжаніцын падчас Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам і служыў афіцэрам. Ён загінуў да нараджэння сына, 15 чэрвеня 1918 году, ужо паля дэмабілізацыі (у выніку няшчаснага выпадку на паляванні). Ён апісаны пад імем Сані Лажаніцына ў эпапеі «[[Чырвонае кола]]» (на падставе ўспамінаў маці А.Салжаніцына).
 
Сям'я маці была цалкам разбураная ў выніку бальшавісцкіх канфіскацый.
Радок 26 ⟶ 27:
Цікавіўся тэатрам, летам 1938 году спрабаваў здаць іспыты ў тэатральную школу [[Юры Завадскі|Юрыя Завадскага]], але беспаспяхова.
 
У жніўні 1939 году здзейсніў з сябрамі падарожжа на байдарцы па Волзе. Жыццё пісьменніка з гэтага часу і да красавіку 1945 году  — у паэме «[[Дарожанька]]» (1948—1952).
 
27 красавіка 1940 году ажаніўся са студэнткай Растоўскага ўніверсітэту [[Рашатоўская|Наталляй Рашатоўскай]] (1918 — 20031918—2003), з якой пазнаёміўся ў 1936 годзе.
 
=== У час вайны ===
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 году разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у [[Марозаўск]] Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны [[абоз]] шарагоўцам.
Падзеі лета 1941  — вясны 1942 году апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «[[Любі рэвалюцыю]]» (1948).
 
Намагаўся атрымаць накіраванне ў афіцэрскую вучэльню, у красавіку 1942 году быў накіраваны ў артылерыйскую вучэльню ў [[Кастрама|Кастраму]]<ref>Эвакуяваная туды 3-я Ленінградзкая артылерыйская вучэльня.</ref>; у лістападзе 1942 году выпушчаны [[лейтэнант]]ам, накіраваны ў [[Саранск]], дзе размяшчаўся запасны полк па фармаванні [[дывізіён]]аў [[Артылерыйская інструментальная разведка|артылерыйскай інструментальнай разведкі]].
 
У [[Дзейснае войска|дзейсным войску]] з лютага 1943 году, служыў камандзірам батарэі гукавой разведкі 794 Асобнага армейскага выведвальнага артылерыйскага дывізіёну (пазней  — 68 Сэўска-Рэчыцкай [[2-і Беларускі фронт|2-ога Беларускага фронту]] ([[палявая пошта]] №  07900 «Ф»). Баявы шлях  — ад [[Горад Арол|Арла]]<ref>А. Салжаніцын. [[Желябугские Выселки]]. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, №  3.</ref> да [[Усходняя Прусія|Ўсходняй Прусіі]]<ref>Акружэнне батарэі ва Ўсходняй Прусіі (між [[Адліг Швенкітэн]] і [[Дытрыхсдорф]]) і выхад з яго 26 студзеня 1945 году, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэну Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкітэн. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, №  3.</ref>. Быў уганараваны ардэнамі [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны]] і [[Ордэн Чырвонай Зоркі|Чырвонай Зоркі]], у лістападзе 1943 году атрымаў чын [[Старэйшы лейтэнант|старэйшага лейтэнанта]], у чэрвені 1944 году  — [[капітан]]у.
 
На фронце вёў вайсковыя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук [[Барыс Лаўранёў|Б.  А.  Лаўранёва]].
 
=== Арышт і зняволенне ===
Радок 44 ⟶ 45:
На фронце Салжаніцын працягваў цікавіцца грамадзкім жыццём, аднак стаў крытычна ставіцца да Сталіна (за «перайначанне [[Марксізм-ленінізм|ленінізму]]»); у ліставанні са старым сябрам (Мікалаем Віткевічам) непаважна выказваўся пра «Пахана», пад якім угадваўся Сталін, захоўваў у асабістых рэчах складзеную разам з Віткевічам «рэзалюцыю», у якой параўноўваў сталінскія парадкі з [[прыгоннае права|прыгонным правам]] і казаў пра стварэнне пасля вайны «арганізацыі» для аднаўлення так званых «[[Уладзімер Ленін|ленінскіх]]» норм. Лісты выклікалі падазрэнне вайсковай [[цэнзура|цэнзуры]], і ў лютым [[1945]] Салжаніцын і Віткевіч былі арыштаваныя.
 
Чэскі журналіст Т. Ржэзач (аўтар распаўсюджванай на Захадзе кнігі «Спіраль здрады Салжаніцына», якая з'явілася «вынікам добрасумленнае працы аўтара і настойлівай сумеснай працы з ім супрацоўнікаў 10 Управы МУС ЧССР і 5 Управы КГБ СССР»<ref>ЭКСПЭРТНАЯ ВЫСНОВА ДА ПАСЕДЖАННЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДУ РФ 26 траўня 1992  г. http://www.memo.ru/history/exp-kpss/Chapter5.htm</ref>), вылучыў версыю пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, абвінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, Н.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год<ref>Салжаніцын абвяргае ўсе такія абвінавачанні: «Поцемнікі святла не шукаюць». http://www.rusk.ru/st.php?idar=310414{{ref-ru}}</ref>.
 
Пасля арышту Салжаніцын быў дастаўлены ў Маскву; 27 ліпеня завочна асуджаны [[Асобая Нарада пры НКВД СССР|Асобай нарадай]] да 8 год [[ГУЛАГ|выпраўленча-працоўных лагероў]] (па [[58 артыкул Угалоўнага кодэксу РСФСР|артыкуле 58]], пункт 10, частка 2, і пункт 11 Крымінальнага Кодэксу РСФСР).
Радок 50 ⟶ 51:
У жніўні накіраваны ў лагер у Новы Ерусалім, 9 верасня [[1945]] пераведзены ў лагер «Калужскія Вароты».
 
У чэрвені [[1946]] запатрабаваны ў сістэму спецтурмаў 4-га Спецаддзелу НКУС, у верасні накіраваны ў спецінстытут для зняволеных ([[Шарашка|«шарашку»]]) пры авіяматорным заводзе ў [[Рыбінск]]у, праз пяць месяцаў  — на «шарашку» ў [[Загорск]], у ліпені [[1947]]  — у аналагічную ўстанову ў [[Марфіна]] (пад Масквой). Працаваў па спэцыяльнасці  — матэматыкам. У Марфіне Салжаніцын пачаў работу над аповесцю «[[Любі рэвалюцыю]]». Пазней заключныя дні на Марфінскай шарашцы апісаныя Салжаніцыным у рамане «[[У крузе першым]]», дзе сам ён выведзены пад імем [[Глеб Нержын|Глеба Нержына]], а ягоныя сукамернікі Дзмітрый Панін і Леў Копелеў  — Дзмітрыя Салагдзіна і Льва Рубіна.
 
У снежні 1948 жонка завочна разышлася з Салжаніцыным.
 
У маі [[1950]] Салжаніцын быў этапаваны ў [[Бутырская турма|Бутыркі]] (раздрай з кіраўніцтвам «шарашкі»), у жніўні накіраваны ў [[Стэплаг]]  — [[асобы лагер]] у [[Экібастуз]]е. У лагеры быў шахцёрам, муляром, ліцейнікам, некаторы час  — брыгадзірам, удзельнічаў у забастоўцы. Пазней лагернае жыццё атрымае літаратурнае ўвасабленне ў аповедзе «[[Адзін дзень Івана Дзянісавіча]]», а страйк зняволеных  — у кінасцэнары «[[Ведаюць ісціну танкі]]».
 
У перыяд канфлікту Салжаніцына з савецкімі ўладамі з'яўляюцца інспіраваныя КДБ публікацыі пра тое, што ён, знаходзячыся ў зняволенні, актыўна супрацоўнічаў з органамі МДБ. Тэкст аднаго з данясенняў<ref>[http://www.compromat.ru/main/kulturka/image/solzhenitsyn2.jpg Выява: Донос Ветрова]</ref>, нібыта напісаных ім пад псеўданімам Ветраў, быў надрукаваны<ref name=NKVD>Ф. Арнау. «Ветров, он же  — Солженицын», Военно-исторический журнал, №  12, 1990{{ref-ru}}</ref> ў 1990. Сапраўднасць дакументу была дэклараваная нямецкім крымінолагам Франкам Арнаў, аднак афіцыйна не высветленая. Сам Салжаніцын прызнае, што пад ціскам даў пісьмовую згоду на супрацоўніцтва з лагернай адміністрацыяй і ўзяў на сябе абавязак даносіць пра падрыхтоўку зняволеных да пабегаў, але сцвярджае, што да сапраўднага супрацоўніцтва не дайшло:
<blockquote>…Так і абышлося. Ніводнага разу больш мне не давялося падпісацца «Ветраў». Але і сёння я паёжваюся, сустракаючы гэтае прозвішча<ref>Салжаніцын А. Архипелаг ГУЛАГ, т. 2  — М.: Центр «Новый мир»  — 1990, с. 243.{{ref-ru}}</ref>.</blockquote>
 
Узімку 1952 у Салжаніцына выявілі [[рак]], ён быў праапераваны ў лагеры.
Радок 65 ⟶ 66:
У зняволенні Салжаніцын цалкам расчараваўся ў [[марксізм]]е, з цягам часу паверыў у Бога і схіліўся да [[Праваслаўе|праваслаўна]]-[[патрыёт|патрыятычных]] ідэяў (поўнае адмаўленне [[камунізм|камуністычнай ідэалогіі]], роспуск [[СССР]] і стварэнне [[Славяне|славянскай]] дзяржавы на тэрыторыі Расіі, [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Ўкраіны]], усталяванне ў новай дзяржаве [[аўтарытарызм|аўтарытарнага]] ладу з паступовым пераходам да дэмакратыі, накіраванне рэсурсаў будучай краіны на духоўнае, маральнае і рэлігійнае развіццё народа, у першую чаргу [[рускія|рускіх]]). Ужо на «шарашцы» вярнуўся да пісальніцтва, у Экібастузе складаў вершы, паэмы («[[Дарожанька]]», «[[Прускія ночы]]») і п'есы ў вершах («[[Палоннікі]]», «[[Пір пераможцаў]]») і завучваў іх напамяць.
 
Пасля вызвалення Салжаніцын быў накіраваны ў [[ссылка|ссылку]] на пасяленне «назаўжды» (сяло Берлік Кактарэкскага раёна [[Джамбульская вобласць|Джамбульскай вобласці]], паўднёвы [[Казахстан]])<ref>Па нараду 9-е ўправы МДБ ад 27 снежня 1952 №  9/2-41731.</ref>. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 8-10 класах мясцовай сярэдняй школы імя Кірава.
 
У канцы 1953 здароўе рэзка пагоршылася, даследванне выявіла ракавую пухліну, у студзені [[1954]] ён быў накіраваны ў [[Ташкент]] на лячэнне, у сакавіку выпісаны са значным паляпшэннем. Хвароба, лячэнне, ацаленне і бальнічныя ўражанні леглі ў аснову аповесці «[[Ракавы корпус]]», якая была задуманая ўвесну [[1955]].
Радок 77 ⟶ 78:
У жніўні [[1956]] вяртаецца са ссылкі ў Цэнтральную Расію. Жыве ў вёсцы [[Мільцава]] (паштовае аддзяленне [[Торфапрадукт]] [[Курлоўскі раён Уладзімірскай вобласці|Курлоўскага раёну Ўладзімірскай вобласці]]), выкладае матэматыку ў Мязінаўскай сярэдняй школе [[Гусь-Хрустальны раён Уладзімірскай вобласці|Гусь-Хрустальнага раёну]]. Тады ж сустрэўся са сваёй былой жонкай, якая канчаткова вярнулася да яго ў лістападзе 1956 (паўторна шлюб зарэгістраваны 2 лютага 1957).
 
6 лютага [[1957]] рашэннем [[Ваенная калегія Вярхоўнага суду СССР|Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР]] Салжаніцын рэабілітаваны<ref>Пасведчанне пра рэабілітацыю №  4н-083/57.</ref>.
 
З ліпеня 1957 жыве ў Разані, працуе настаўнікам астраноміі сярэдняй школы №  2.
 
=== Першыя публікацыі ===
У [[1959]] Салжаніцын напісаў аповед «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у [[1960]]  — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «[[Правая кісць]]», першыя «[[Драбняткі]]», п'есу «[[Святло, якое ў табе]]» («Свяча на ветры»)<ref>«Гэтая п'еса  — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18)</ref>. Перажыў пэўны крызіс, не маючы мажлівасці надрукаваць свае творы.
 
У [[1961]] пад уражаннем ад выступу [[Аляксандар Твардоўскі|Аляксандра Твардоўскага]] (рэдактара часопіса «Новый мир») на [[XXII з'езд КПСС|XXII з'ездзе КПСС]], перадаў яму «Щ-854», папярэдне выключыўшы з расповеду найбольш палітычна вострыя, загадзя непраходныя цераз савецкую [[цэнзура|цэнзуру]] фрагменты. Твардоўскі ацаніў апавяданне надзвычайна высока, запрасіў аўтара ў Маскву і стаў дабівацца публікацыі твору. [[Мікіта Хрушчоў|М. С. Хрушчоў]] пераадолеў супраціў членаў Палітбюро і дазволіў публікацыю апавядання. Аповед пад назвай «[[Адзін дзень Івана Дзянісавіча]]» быў надрукаваны ў часопісе «Новый мир» №  11, 1962, адразу ж перавыдадзены і перакладзены на замежныя мовы.
{{Асноўны артыкул|Адзін дзень Івана Дзянісавіча}}
30 снежня 1962 Салжаніцын быў прыняты ў [[Саюз пісьменнікаў СССР]].
 
Неўзабаве пасля гэтага ў часопісе «Новый мир», (№  1, 1963) былі надрукаваныя «Не стаіць сяло без праведніка» (пад назвай «[[Матронаў двор]]») і «[[Выпадак на станцыі Кочатаўка]]» (пад назвай «Выпадак на станцыі Крэчатаўка»<ref>Назва станцыі выпадкова супала з прозвішчам тагачаснага галоўнага рэдактара часопісу [[«Октябрь»]] [[Усевалад Кочатаў|Кочатава]], з якім «Новый мир» вёў прынцыповыя літаратурныя і светапоглядныя спрэчкі. Каб не пагаршаць раздражненне Кочатава, назву станцыі вырашана было змяніць на нейтральнае.</ref>).
 
Першыя публікацыі выклікалі аграмадную колькасць водгукаў пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, крытыкаў і чытачоў. Не толькі і не столькі праз іхнія ўражваючыя рэалістычнасць і шчырасць, колькі таму, што гэта быў першы выпадак выдання кніг па палітычна значнай тэме з 20-х гадоў, да таго ж напісаных не членам [[КПСС|партыі]]. Пісьмы чытачоў  — былых зняволеных (у адказ на «Івана Дзянісавіча») паклалі пачатак «[[Архіпялаг ГУЛАГ|Архіпялагу ГУЛАГ]]».
 
Аповеды Салжаніцына рэзка вылучаліся на фоне твораў таго часу сваімі мастацкімі вартасцямі і грамадзянскай смеласцю. Гэта падкрэслівалі на той час многія, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Напрыклад, [[Ганна Ахматава|Ганна Андрэеўна Ахматава]] адзывалася пра «Матронаў двор» так:
<blockquote>- Але… Дзіўная рэч… Дзіўна, як маглі надрукаваць… Гэта страшней за «Івана Дзянісавіча»… Там можна ўсё на культ асобы сапхнуць, а тут… Бо гэта ў яго не Матрона, а ўся руская вёска пад паравоз трапіла і ўшчэнт… Дробязі таксама дзіўныя… Памятаеце  — чорныя бровы старога, як два масты адзін адному насустрач?.. Вы заўважылі: у яго лавы і зэдлічкі бываюць то жывыя, то мёртвыя… А прусакі пад шпалерамі шастаюць? Запомнілі? Як далёкі шум акіяну! і шпалеры ходзяць хвалямі… А якая выключная старонка, калі ён раптам бачыць Матрону маладой… І ўсю вёску бачыць маладою, то бок такою, якая яна была да ўсеагульнага спусташэння…<ref>Цыт. паводле: [http://www.relis.ru/MEDIA/news/lg/texts/25/0602.html Лідзія Чукоўская. Записки об Анне Ахматовой.]</ref></blockquote>
{{Асноўны артыкул|Матронаў двор}}
Летам 1963 Салжаніцын стварае чарговую, пятую па чарзе, усечаную «пад цэнзуру» рэдакцыю раману «У крузе першым», прызначаную для друку (з 87 раздзелаў). Чатыры раздзелы з раману выбраныя аўтарам і прапанаваныя «Новаму миру» «''…для спробы, пад відам „Урывка“…''».
 
Апавяданне «[[Для карысці справы]]» апублікаванае ў часопісе «Новый мир» №  7 за 1963.
 
28 снежня 1963 рэдакцыя часопісу «Новый мир» і [[Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва]] вылучаюць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» на здабыццё [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]] за 1964 год (у выніку галасавання [[Камітэт па Ленінскіх прэміях|Камітэту па прэміях]] прапанова была адхінута<ref>Прэмія па літаратуры за 1964 была прысуджаная [[Алесь Ганчар|Алесю Ганчару]] за раман «Тронка» і [[Васіль Пяскоў|Васілю Міхайлавічу Пяскову]] за кнігу «Крокі па расе».</ref>).
 
У 1964 Салжаніцын упершыню аддае свой твор у [[самвыдат]]  — цыкл «вершаў у прозе» пад агульнай назвай «[[Драбняткі]]».
{{Асноўны артыкул|Драбняткі}}
Улетку 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынятая да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам раману «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў  — праз ягонага памочніка Лебедзева).
 
Салжаніцын сустракаецца с [[Варлам Шаламаў|Варламам Шаламавым]], які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіче», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».
Радок 109 ⟶ 110:
Увосень 1964 п'еса «Свяча на ветры» прынятая да пастаноўкі ў [[Тэатр імя Ленінскага камсамолу|Тэатры імя Ленінскага камсамолу]] ў Маскве.
 
«Драбняткі» праз самвыдат пранікаюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданьні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№  56)  — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твору Салжаніцына, адрынутага ў СССР.
 
У 1965 Салжаніцын ездзіць у [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскую вобласць]] з [[Барыс Мажаеў|Барысам Мажаевым]] для збору матэрыялаў пра [[Тамбоўскае паўстанне (1920—1921)|сялянскае паўстанне]] (у паездцы вызначаецца назва раману-[[эпапея|эпапеі]] пра рускую рэвалюцыю  — «[[Чырвонае кола]]»), пачынае першую і пятую часткі «Архіпелагу» (у [[Салатча|Салатчы]] Разанскай вобласці і на хутары Коплі-Мярдзі ля [[Тарту]]), завяршае працу над апавяданнямі «[[Як шкада]]» і «[[Захар-Каліта]]», публікуе ў «[[Літаратурная газета|Літаратурнай газеце]]» (спрачаючыся з акадэмікам [[Віктар Вінаградаў|Вінаградавым]]) артыкул [http://www.belousenko.com/books/Solzhenitsyn/Smetana.rar «Не обычай дёгтем щи белить, на то сметана»]<ref>«Литературная газета», 4 ноября 1965  — адзіная газетная публікацыя Салжаніцына ў СССР.</ref> у абарону рускай '''''гаворкі''''':
<blockquote>Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць [[публіцыстыка|публіцыстычны]] [[жаргон]], а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.</blockquote>
11 верасня [[КДБ]] праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В. Л. Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіву. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п'есаў «Рэспубліка працы» і «Пір пераможцаў».
 
Хмары над Салжаніцыным згушчаюцца. ЦК КПСС выдае закрытым накладам і распаўсюджвае сярод [[наменклатура|наменклатуры]] «''дзеля абвінавачання аўтара''» «Пір пераможцаў» і пятую рэдакцыю «У крузе першым». Салжаніцын піша скаргі на незаконную канфіскацыю рукапісаў міністру культуры СССР [[Дзёмічаў|Дзёмічаву]], сакратарам ЦК КПСС [[Брэжнеў|Брэжневу]], [[Суслаў|Суславу]] і [[Андропаў|Андропаву]], перадае рукапіс «Круга-87» на захаванне ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.
 
Чатыры апавяданні прапанаваныя рэдакцыям «[[Огонёк|Огонька]]», «[[Октябрь|Октября]]», «[[Литературная Россия|Литературной России]]», «[[Москва|Москвы]]»  — адрынутыя ўсюды. Газета «[[Известия]]» набрала аповед «Захар-Калита»  — гатовы [[набор]] рассыпаны, «Захар-Калита» перададзены ў газету «[[Правда]]»  — адмова [[Абалкін]]а.
 
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]»  — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>.
 
=== Дысідэнцтва ===
Ужо да сакавіка [[1963]] Салжаніцын страціў прыхільнасць Хрушчова (непрысуджэнне [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]], адмова друкаваць раман «У крузе першым»). Пасля прыходу да ўлады [[Брэжнеў|Брэжнева]] Салжаніцын практычна страціў мажлівасць лягальна друкавацца і выступаць. У верасні [[1965]] [[КДБ]] сканфіскаваў архіў Салжаніцына з ягонымі найбольш антысавецкімі творамі, што пагоршыла становішча пісьменніка. Карыстаючыся пэўным бяздзеяннем улады, у [[1966]]  г. ён пачаў актыўную грамадзкую дзейнасць (сустрэчы, выступы, інтэрвію замежным журналістам). Тады ж пачаў распаўсюджваць ў [[самвыдат|самвыдаце]] і свае раманы «У крузе першым» і «[[Ракавы корпус]]». У лютым [[1967]]  г. Салжаніцын таемна скончыў мастацкае дасьледванне «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]».
 
У маі 1967  г. Салжаніцын разаслаў «Ліст з'езду» да [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюзу пісьменнікаў СССР]], у якім запатрабаваў зліквідаваць цэнзуру і рэабілітаваць многіх рэпрэсаваных пісьменнікаў (з беларускае дэлегацыі яго падтрымалі толькі [[Васіль Быкаў]] і [[Алесь Адамовіч]], з якімі ён сышоўся ў сярэдзіне 1960-х)<ref name="Аксак"/>. Пасля «Лісту» ўлады сталі ўспрымаць Салжаніцына сур'ёзна. У [[1968]]  г., калі ў ЗША і Заходняй Еўропе былі надрукаваныя раманы «У крузе першым» і «Ракавы корпус», што прынеслі пісьменніку агромністую папулярнасць, савецкая прэса пачала прапагандысцкую кампанію супраць аўтара. У [[1969]]  г. Салжаніцын быў вылучаны на [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Прэмія была прысуджаная не яму, але неўзабаве пасля гэтага ён быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў СССР. Пасля выключэння Салжаніцын стаў адкрыта абвяшчаць пра свае праваслаўна-патрыятычныя перакананні і рэзка крытыкаваць уладу. У [[1970]] Салжаніцын ізноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і гэтым разам быў ёй уганараваны. Пісьменнік не мог атрымаць гэтую прэмію ў Стакгольме, баючыся, што не зможа вярнуцца ў СССР. Таму прэмія знайшла яго толькі ў 1974 годзе, ужо пасля дэпартацыі. У савецкіх СМІ была арганізавана магутная прапагандысцкая кампанія супраць Салжаніцына, улады прапанавалі яму з'ехаць з краіны, але ён адмовіўся.
 
Яшчэ ў жніўні [[1968]] Салжаніцын пазнаёміўся з [[Наталля Святлова|Наталляй Святловай]], у іх распачаўся раман. Салжаніцын стаў патрабаваць разводу з першай жонкай. З надзвычайнымі цяжкасцямі развод быў здзейснены 22 ліпеня 1972. Неўзабаве Салжаніцыну ўдалося зарэгістраваць шлюб са Святловай, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў (шлюб даваў яму мажлівасць [[прапіска|прапісацца]] ў Маскве). У іх нарадзілася трое дзяцей: Ермалай (1970  г.нар.), [[Ігнат Салжаніцын|Ігнат]] (1972) і Сцяпан (1973).<ref>Aikman, David. ''Great Souls: Six Who Changed a Century'', p.172-3. Lexington Books, 2003, ISBN 0739104381.</ref>
 
[[11 чэрвеня]] [[1971]] у [[Парыж]]ы выйшаў раман Салжаніцына «[[Жнівень Чатырнаццатага]]», які быў неадназначна ўспрыняты чытачамі праз яскрава выразныя праваслаўна-патрыятычныя погляды аўтара.
 
З яшчэ большым непаразуменнем быў сустрэты «[[Вялікапосны ліст]]» [[Патрыярх Пімен|Патрыярху Пімену]] ([[1972]])<ref>[http://www.krotov.info/acts/20/1970/1972solzh.html Аляксандар Салжаніцын. «Великопостное письмо» Патриарху Пимену. Крестопоклонная неделя 1972  г.]{{ref-ru}}</ref> пра праблемы Царквы, у падтрымку выступу архіепіскапа Калужскага [[Ермаген (Голубеў)|Ермагена (Голубева)]].
 
У [[1972]]—[[1973]] Салжаніцын працаваў над эпапеяй «Чырвонае Кола», актыўнай дысідэнцкай дзейнасці не вёў.
Радок 138 ⟶ 139:
23 жніўня [[1973]] Салжаніцын даў вялікае інтэрвію замежным карэспандэнтам. У гэты ж дзень КДБ затрымаў адну з памочніц пісьменніка [[Лізавета Варанянская|Лізавету Варанянскую]]. У ходзе допыту яна выдала месцазнаходжанне аднаго асобніку рукапісу «Архіпелагу ГУЛАГ» і, вярнуўшыся дахаты, [[самазабойства|павесілася]]. 5 верасня Салжаніцын даведаўся пра здарэнне і распарадзіўся пачаць друкаванне «Архіпелагу» на Захадзе (у эмігранцкім выдавецтве [[YMCA-Press]]). Тады ж ён даслаў кіраўніцтвуу СССР «Ліст правадырам Савецкага Саюзу», у якім заклікаў адмовіцца ад камуністычнай ідэялогіі і зрабіць крокі па пераўтварэнні СССР у рускую нацыянальную дзяржаву. З канца жніўня ў заходняй прэсе друкавалася вялізная колькасць артыкулаў у абарону дысідэнтаў і, у прыватнасці, Салжаніцына.
 
У СССР была разгорнутая магутная прапагандысцкая кампанія супраць дысідэнтаў. 24 верасня КДБ цераз былую жонку Салжаніцына препанаваў пісьменніку афіцыйную публікацыю аповесці «Ракавы корпус» у СССР у абмен на адмову ад друку «Архіпелагу ГУЛАГ» за мяжой. (У пазнейшых успамінах Наталля Рашатоўская адмаўляе ролю КДБ і сцвярджае, што спрабавала дабіцца пагаднення між уладамі і Салжаніцыным са сваёй уласнай ініцыятывы.) Аднак Салжаніцын, сказаўшы, што не пярэчыць супраць надрукавання «Ракавага корпусу» ў СССР, не паказаў і жадання звязваць сябе сакрэтнай дамоўленасцю з уладамі. (Розныя апісанні звязаных з гэтым паведамленняў месцяцца ў кнізе Салжаніцына «Бадалася цялё з дубам» і ва ўспамінах Н.Рашатоўскай «АПН  — я — Салжаніцын», надрукаваных пасля смерці Рашатоўскай.) У канцы снежня 1973  г. было абвешчана пра выхад у свет першага тому «Архіпелагу ГУЛАГ». У савецкіх сродках масавай інфармацыі пачалася чарговая масіраваная кампанія ачарнення Салжаніцына як здрадніка радзімы з кляймом «літаратурнага ўласаўца». Упор рабіўся не на рэальны змест «Архіпелагу ГУЛАГ» (мастацкае даследванне савецкай лагерна-турэмнай сістемы 1918—1956), якое ўвогуле не абмяркоўвалася, а на салідарызацыю Салжаніцына са «здраднікамі радзімы падчас вайны, паліцаямі і ўласаўцамі».
 
{{Асноўны артыкул|Архіпелаг ГУЛАГ}}
Радок 144 ⟶ 145:
У СССР, у гады застою, «[[Жнівень Чатырнаццатага]]» і «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]» (як і першыя раманы) распаўсюджваліся ў [[самвыдат|самвыдаце]].
 
7 студзеня [[1974]]  г. выхад «Архіпелагу ГУЛАГ» і меры «спынення антысавецкай дзейнасці» Салжаніцына былі абмеркаваныя на паседжанні Палітбюро. Пытанне было вынесенае на [[ЦК КПСС]], за высылку выказаліся [[Юры Андропаў|Ю. В. Андропаў]] і іншыя; за арышт і ссылку  — Касыгін, Брэжнеў, Падгорны, Шалепін і іншыя; каб пакінуць і ставіцца са спагадай, каб Салжаніцын змяніў сваю пазіцыю з антысавецкай на супрацьлеглую  — [[Мікалай Шчолакаў|М. А. Шчолакаў]] і інш. Перамагла думка Андропава. 12 лютага Салжаніцын быў арыштаваны і абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. 13 лютага ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і [[высылка|высланы]] з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам). 29 сакавіка з СССР з'ехала і сям'я Салжаніцына.
 
=== Выгнанне ===
Неўзабаве пасля высылкі Салжаніцын здзесніў кароткае падарожжа па Паўночнай Еўропе, у выніку прыняўшы рашэнне часова пасяліцца ў [[Цюрых]]у, [[Швейцарыя]].
 
[[3 сакавіка]] [[1974]]  г. у [[Парыж]]ы быў надрукаваны «Ліст правадырам Савецкага Саюзу»; вядучыя заходнія выданні і шмат якія дэмакратычна настроеныя дысідэнты ў СССР, улучна з [[Андрэй Сахараў|Сахаравым]], ацанілі «Ліст» як антыдэмакратычны, нацыяналістычны, які змяшчае да таго ж «небяспечныя памылкі»; адносіны Салжаніцына з заходняй прэсай працягвалі пагаршацца.
 
Улетку 1974  г. на ганарары ад «Архіпелагу ГУЛАГ» пісьменнік стварыў «Рускі грамадзкі Фонд дапамогі пераследваным і іхнім сем'ям» для дапамогі палітычным вязням у СССР (пасылкі і грашовыя пераводы ў месцы пазбаўлення волі, лягальная і нелягальная матэрыяльная дапамога сем'ям зняволеных).
 
У 1974—1975  гг. у Цюрыху Салжаніцын збіраў матэрыялы пра жыццё [[Ленін]]а ў эміграцыі (для эпапеі «Чырвонае Кола»), скончыў і выдаў мемуары «[[Бадалася цялё з дубам]]».
 
У красавіку 1975  г. пісьменнік здзейсніў разам з сям'ёй падарожжа па Заходняй Еўропе, пасля накіраваўся ў Канаду і ЗША. У чэрвені-ліпені 1975  г. Салжаніцын наведаў Вашынгтон і Ню-Ёрк, выступіў з прамовамі на з'ездзе прафсаюзаў і ў Кангрэсе ЗША. У сваіх выступах Салжаніцын рэзка крытыкаваў камуністычны рэжым і ідэялогію, заклікаў ЗША адмовіцца ад супрацоўніцтва з СССР і палітыкі «разрадки»; у той жа час пісьменнік яшчэ працягваў успрымаць Захад як саюзніка ў вызваленні Расіі ад «камуністычнага [[таталітарызм]]у».
 
У жніўні 1975  г. пісьменнік вярнуўся ў Цюрых і працягнуў працу над эпапеяй «Чырвонае кола».
 
У лютым 1976  г. Салжаніцын здзейсніў паездку па Вялікабрытаніі і Францыі, да гэтага часу ў ягоных выступах сталі заўважныя антызаходнія матывы. У сакавіку 1976  г. пісьменнік наведаў Іспанію. У нашумелым выступе па іспанскім тэлебачанні ён ухвальна выказаўся пра нядаўні рэжым [[Франсіска Франка|Франка]] і перасцярог Іспанію ад «вельмі хуткага прасоўвання да дэмакратыі». У заходняй прэсе ўзмацнілася крытыка Салжаніцына, вядучыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі абвяшчалі пра нязгоду з ягонымі поглядамі.
 
Ідэйныя рознагалоссі Салжаніцына з эміграцыяй «трэцяй хвалі» і заходнімі актывістамі [[Халодная вайна|Халоднай вайны]] асветленыя ў ягоных мемуарах «[[Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў]]».
 
У красавіку 1976  г. Салжаніцын з сям'ёй пераехаў у ЗША і пасяліўся ў гарадку [[Кавендыш]] (штат [[Вермонт]]). Пасля прыезду пісьменнік вярнуўся да працы над «Чырвоным Колам», дзеля чаго правёў два месяцы ў расійскім эмігранцкім архіве ў [[Інстытут Гувера|Інстытуце Гувера]].
 
=== Ізноў у Расіі ===
Радок 174 ⟶ 175:
У сярэдзіне 1990-х<ref>http://www.1tv.ru/owa/win/ort6_main.print_version?p_news_title_id=79048</ref> асабістым распараджэннем расійскага прэзідэнта [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]] яму была падораная дзяржаўная дача<ref>http://wikimapia.org/#lat=55.7835599&lon=37.4002719&z=17&l=1&m=a&v=2</ref> «Сасноўка-2» ў [[Троіца-Лыкава|Троіца-Лыкаве]]. Салжаніцыны спраэктавалі і збудавалі там двухпавярховую цагляную хату з вялікай заляй, зашклёнай галярэяй, гасцінай з камінам, канцэртным раялем і бібліятэкай, дзе вісяць партрэты [[Пётар Сталыпін|Сталыпіна]] і [[Калчак]]а.
 
Амаль не пакідаў сваю хату і таму атрымаў сярод мясцовых жыхароў, што бачылі яго хіба зрэдчас, празванне «наш затворнік».<ref>http://www.ng.ru/events/2006-02-06/7_moscow.html{{ref-ru}}</ref> «Ды мы гэтага Салжаніцына і не бачылі ніводнага разу»  — гавораць абарыгены.<ref>http://www.vmdaily.ru/article.php?aid=34437{{ref-ru}}</ref> Праблемы суседняе вёскі пісьменніка не клапацілі.<ref>http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=667392{{ref-ru}}</ref>
 
У [[1997]] быў абраны дзейсным членам Расійскай Акадэміі навук.
 
У [[1998]] быў узнагароджаны [[Ордэн Святога Андрэя Першазванага Расійскай Федэрацыі|ордэнам Святога Андрэя Першазванага]], аднак ад узнагароды адмовіўся:<ref>[[Кацярына Дзёгаць]]. Солженицын не принял награды.  — Коммерсант-daily, 15.12.1998.  — №  233{{ref-ru}}</ref>
 
{{Cquote2|Ад вярхоўнай улады, што давяла [[Расія|Расію]] да цяперашняга пагібельнага стану, я прыняць узнагароду не магу.}}
 
Узнагароджаны [[Вялікі залаты мядаль імя М.В.Ламаносава|Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава]] ([[1998]]).
 
Узнагароджаны [[Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай прэміяй Расійскай Федэрацыі]] за выбітныя дасягненні ў галіне гуманітарнае дзейнасці ([[2006]]).
Радок 188 ⟶ 189:
Сам пісьменнік неўзабаве пасля вяртання ў краіну заснаваў [[Прэмія Аляксандра Салжаніцына|літаратурную прэмію свайго імя]] для ўзнагароджання пісьменнікаў, «чыя творчасць валодае высокімі мастацкімі годнасцямі, спрыяе самапазнанню Расіі, дадае значны ўнёсак у захаванне і асцярожнае развіццё традыцыяй айчыннай літаратуры».
 
Апошнія гады жыцця правёў у Маскве і на падмаскоўнай дачы.
 
Да апошняга часу Аляксандар Ісаевіч працягваў займацца творчай дзейнасцю. Разам з жонкай Наталляй Дзмітрыеўнай  — прэзідэнткай Фонду Аляксандра Салжаніцына  — працаваў над падрыхтоўкай і выданнем свайго самага поўнага, 30-томнага збору сачыненняў. Пасля перанесенай цяжкай аперацыі ў Салжаніцына дзейнічала толькі правая рука.
 
=== Смерць і пахаванне ===
Радок 196 ⟶ 197:
Салжаніцын сканаў [[3 жніўня]] [[2008]] на 90-м годзе жыцця, на сваёй дачы ў падмаскоўным пасёлку Троіца-Лыкава ад вострай сардэчнай недастатковасці. Смерць надышла а 23:45 па маскоўскім часе<ref>[http://newsru.com/cinema/04aug2008/dead.html NewsRu.com: Скончался Александр Солженицын]{{ref-ru}}</ref><ref>[http://www.interfax.ru/news.asp?id=24839 Інтэрфакс: У Маскве сканаў Аляксандар Салжаніцын]{{ref-ru}}</ref> (20:45 UTC).
 
[[5 жніўня]] ў будынку [[Расійская акадэмія навук|Расійскай акадэміі навук]], дзейсным сябрам якой быў А. І. Салжаніцын, адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыкам. На гэтай цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]], экс-прэзідэнт Расеі, кіраўнік ураду РФ [[Уладзімер Пуцін]], прэзідэнт [[Расійская акадэмія навук|РАН]] [[Юры Восіпаў]], экс-старшыня ўраду РФ, акадэмік [[Яўген Прымакоў]], дзеячы расійскай культуры і некалькі тысячаў грамадзян Расіі, што прыйшлі аддаць Аляксандру Ісаевічу апошнюю даніну павагі.<ref>[http://kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=1008337&NodesID=7 За Аляксандрам Салжаніцыным перегарнулі бачыну]  — «[[Коммерсантъ]]» №  137(3954) ад 06 жніўня 2008{{ref-ru}}</ref>
 
Заўпакойную літургію і [[адпяванне]] [[6 жніўня]] [[2008]] ў Вялікім саборы маскоўскага [[Данскі манастыр|Данскога манастыру]] здзейсніў архіяпіскап Арэхава-Зуеўскі [[Алексі (Фралоў)]], вікарый [[Маскоўская япархія|Маскоўскай япархіі]]. У гэты ж дзень прах Салжаніцына быў пахаваны ў някропалі Данскога манастыру за алтаром храму [[Ян Лесвічнік|Яна Лесвічніка]], побач з магілай гісторыка [[Васіль Ключэўскі|В. О. Ключэўскага]].
 
== Крытыка ==
Чэшскі журналіст Т.Ржэзач, а таксама Л.Самуцін, былы ўласавец, адзін з «суаўтараў» Салжаніцына, а пасля ў 1998  г. расійскі журналіст А.Давыдаў вылучылі версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, звінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год.<ref>http://www.libelli.ru/works/solzh.htm ОДА ДИССИДЕНТСТВУ, ИЛИ СТУКАЧ У ДУРАКОВ</ref><ref>http://cn.com.ua/N257/archive/archive.html</ref> Салжаніцын абвяргае ўсе падобныя абвінавачанні.<ref>[http://www.rusk.ru/st.php?idar=310414 «Потёмщики света не ищут»]{{ref-ru}}</ref>
На думку Т.Ржэзача, ён [А.Салжаніцын] агітаваў супраць улады падчас вайсковых дзеянняў, пісаў правакацыйныя лісты, вёў паражэнчую прапаганду  — усё гэта рабілася з мэтаю адсядзецца ў тылу; менавіта за гэта і быў Салжаніцын пакараны. На старонках кнігі «ЦРУ супраць СССР» (1983) М. М. Якаўлева сцвярджалася, што «Архіпелаг Гулаг» з'яўляецца прадуктам работы супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў<ref>http://www.lib.ru/POLITOLOG/yakowlewnn.txt{{ref-ru}}</ref>.
 
Звярталася ўвага на рэзкія супярэчнасці між колькасцю рэпрэсаваных па дадзеных, што прыведзеныя Салжаніцыным, і архіўнымі дадзенымі, якія сталі даступныя ў перыяд перабудовы.<ref>[http://www.zlev.ru/49_14.htm Гулаг: архівы супраць хлусні] [http://beserikov.chat.ru/Repress.htm Якія маштабы сталінскіх рэпрэсыяў]</ref> Аспрэчвалася дакладнасць «турэмных» твораў Салжаніцына ў той іхняй частцы, дзе вядзецца пра побыт лагераў, смяротнасці зняволеных, іх колькасці.<ref>[http://libereya.ru/public/repressii.html#v5 Ігар Пыхалаў_ Якія маштабы сталінскіх рэпрэсій) ]</ref><ref>[http://www.pereplet.ru/history/Author/Russ/Z/Zemskov/Articles/ZEMSKOV.HTM В. Н. Земсков. ГУЛАГ (историко-социологический аспект)]{{ref-ru}}</ref>. Крытыка з камуністычнага флангу падмацоўвалася спасылкай на даследаванні навукоўцаў, што працавалі ў расійскіх архівах<ref>[http://www.zlev.ru/49_14.htm ГУЛАГ: АРХИВЫ ПРОТИВ ЛЖИ]{{ref-ru}}</ref>
 
Салжаніцына таксама неаднаразова крытыкавалі за апраўданне калабаранцтва падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] і звязаныя з гэтым фальсіфікацыі адносна [[Савецкія ваеннапалонныя ў гады Другой Сусветнай вайны|савецкіх ваеннапалонных]]<ref>[[Аляксандар Дзюкаў|Дзюкаў А. Р.]] [http://russbalt.ucoz.ru/publ/9-1-0-277 Госпремия для ревизиониста]{{ref-ru}}</ref><ref>[[Аляксандар Дзюкаў|Дзюкаў А. Р.]] Літасць да загінулых: савецкія рэпрэсыі супраць нацысцкіх памагатых // Великая оболганная война-2. Нам не за что каяться!  — М.: Яуза, Эксмо, 2008.  — 432 с: ил.  — ([[Война и мы]]). ISBN 978-5-699-25622-8, с. 98-141{{ref-ru}}</ref>. Сцвярджалася, што матэрыял для сваіх выкрыццяў Салжаніцын пазычаў з гэбельсаўскае прапаганды. Падобны водгук зыходзіць ад Л. А. Самуціна, па сцвярджэнні, дысідэнта, былога ўласаўца, што асабіста працаваў у ідэялагічным апараце гэбельсаўскага міністэрства прапаганды і прыхільніка Салжаніцына і захоўваў у сябе рукапіс «Архіпелагу» ад КГБ<ref>http://beserikov.chat.ru/Samutin.htm{{ref-ru}}</ref>.
 
Салжаніцына актыўна крытыкавалі і «справа»  — найперш іншыя дысідэнты і эмігранты, якія адмаўлялі ягоныя хрысціянскія і антыліберальныя погляды (дысідэнты-нацыяналісты, наадварот, углядалі залішні лібералізм). «Ліст правадырам Савецкага Саюзу» падвергся крытыцы А. Д. Сахарава.
 
Канфлікт Салжаніцына з антысавецкай эміграцыяй і заходнімі актывістамі Халоднай вайны асветлены ў ягоных мемуарах «Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў».
 
Ягонае даследванне гісторыі ўзаадносінаў яўрэйскага і рускага народаў у кнізе «Дзвесце год разам» выклікала актыўную крытыку як з боку многіх яўрэйскіх публіцыстаў, так нацыяналістычнай прэсы. Так, напрыклад, прыхільнік ліберальных поглядаў [[Уладзімер Вайновіч]] сказаў: «Кніга Салжаніцына „Дзвесце год разам“  — доўгая, сумная і хлуслівая».<ref>Уладзімір Вайновіч: «Солженицын недостаточно умный человек»  — з [http://www.sem40.ru/interview/hot/9926/ інтэрв'ю Ўладзіміра Нузава ў «Русский базар» 02-03-2004.]{{ref-ru}}</ref>
 
Аблічча Салжаніцына падвергнутае і сатырычнаму выяўленню ў мастацкіх творах, напрыклад, у рамане Уладзіміра Вайновіча «[[Масква 2042]]» <ref>[http://magazines.russ.ru/voplit/2003/2/nikol.html Майкл Нікалсан. Солженицын на мифотворческом фоне]{{ref-ru}}</ref> і ў паэме [[Юрый Кузняцоў|Юрыя Кузняцова]] «Путь Христа».
Радок 221 ⟶ 222:
Лаўрэат [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]] [[1970|1970 году]] ''«за маральную моц, з якой ён кіраваўся няўхільным традыцыям рускай літаратуры»''<ref>[http://nobelprize.org/nobel_prizes/lists/1970.html …for the ethical force with which he has pursued the indispensable traditions of Russian literature]{{ref-en}}</ref> (прапанавана [[Франсуа Марыяк]]ам).
 
Лаўрэат [[Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава|Вялікага залатога медалю імя М.  В.  Ламаносава Расійскай Акадэміі навук]]  — ''за выбітны ўнёсак у развіццё рускай літаратуры, рускай мовы і рускай гісторыі'' ([[1998]]).
 
Лаўрэат [[Вялікая прэмія Французскай Акадэміі маральна-палітычных навук|Вялікай прэміі Французскай Акадэміі маральна-палітычных навук]] ([[2000]])<ref>Прамова Алена Безансона падчас ўганаравання прэміяй гл.: Русская мысль, №  4346, 21 снежня 2000.</ref>.
 
[[Ордэн Святога Саввы]] 1-й ступені (найвышэйшая ўзнагарода [[Сербская праваслаўная царква|Сербскай праваслаўнай царквы]]; нададзеная [[16 лістапада]] [[2004]]).
 
Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі]] [[2006|2006 году]] ''за выбітныя дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці''<ref>[http://document.kremlin.ru/doc.asp?ID=039804 Загад Прэзідэнта РФ ад 05.06.2007 №  699 «О присуждении Государственной премии Российской Федерации в области гуманитарной деятельности 2006 года»]{{ref-ru}}</ref>.
 
Лаўрэат прэміі [[Фонд «Жыўка і Міліца Тапалавіч»|Фонду «Жыўка і Міліца Тапалавіч»]] (Сербія) [[2007|2007 году]] (нададзеная 7 сакавіка 2008  г.): ''«выбітнаму пісьменніку і гуманісту, чыя хрысціянская праўдзівасць дорыць нам адвагу і суцяшэнне»''.
 
== Творы ==
Радок 251 ⟶ 252:
 
== Фільмы ==
* «[[У крузе першым (тэлесерыял)|У крузе першым]]» / «В круге первом» ([[2006]])  — Сам Салжаніцын з'яўляецца суаўтарам сцэнара і чытае тэкст ад аўтара.
* [[Адзін дзень Івана Дзянісавіча (фільм)|«Адзін дзень Івана Дзянісавіча»]] / «Один день Ивана Денисовича» ([[1970]], Нарвегія  — Англія)
 
== Літаратура ==
* Burg D. Solzhenitsyn.  — New York, 1972
* Ржевский Л. Творец и подвиг.  — Париж, 1972
* [http://www.x-libri.ru/elib/bushn000/index.htm Бушин Владимир Сергеевич. НЕИЗВЕСТНЫЙ СОЛЖЕНИЦЫН. ]
* [http://www.x-libri.ru/elib/bushn002/index.htm Бушин Владимир Сергеевич. ГЕНИИ И ПРОХИНДЕИ. ]
* [http://publ.lib.ru/ARCHIVES/B/BUSHIN_Vladimir_Sergeevich/Aleksand_Soljenicyn_-_geniy_pervogo_plevka.(2005).%5Bdoc%5D.zip Бушин Владимир Сергеевич. Александр Солженицын - — гений первого плевка.] Изд-во Алгоритм, 2005
* Плетнев Р. Солженицын.  — Париж, 1973.
* Nielsen N. C. Solzhenitsyn’sSolzhenitsyn's religion.  — New York, 1975
* Зильберберг И.  И.  Необходимый разговор с Солженицыным.  — Англия, 1976.
* Barker F. Solzhenitsyn: Politics and form.  — London, 1977
* Краснов-Левитин А. Два писателя.  — Париж, 1983
* Scammell М. Solzhenitsyn. A Biography.  — New York-London, 1984 ISBN 0-586-08538-6
* Шнеерсон М. Александр Солженицын.  — Франкфурт-на-Майне, 1984
* [http://www.belousenko.com/books/Shturman/Shturman_Gorodu_1.rar Дора Штурман. Городу и миру: О публицистике А.  И.  Солженицына. Париж  — Нью-Йорк, Издательство «Третья волна», 1988.] ISBN 0-937951-11-9. Library of Congress Catalog 87-34256.
* Нива Ж. Солженицын. М., 1991
* Мешков Ю. Александр Солженицын: Личность. Творчество. Время.  — Екатеринбург, 1993
* Супруненко П. Признание… забвение… судьба… Опыт читательского исследования творчества А.Солженицына.  — Пятигорск, 1994
* Чалмаев В. Александр Солженицын: Жизнь и творчество.  — М., 1994.
* Кремлёвский самосуд: Секретные материалы политбюро о писателе А. Солженицыне. М., 1994
* Кузьмин В.  В.  Поэтика рассказов А.  И.  Солженицына. Твер. гос. ун-т.  — Тверь, 1998
* Владимир Бушин. [http://www.x-libri.ru/elib/bushn000/index.htm Неизвестный Солженицын]
* Владимир Бушин. [http://lib.aldebaran.ru/author/bushin_vladimir/bushin_vladimir_aleksandr_solzhenicyn_genii_pervogo_plevka/ Александр Солженицын. Гений первого плевка]
* Сараскина Л.  И.  Александр Солженицын. М.: Молодая гвардия, 2008. ISBN 978-5-235-03102-9
* Бібліяграфічны банк дадзеных [http://www.ib.hu-berlin.de/~pbruhn/russgus.htm RussGUS] месціць амаль 800 назваў публікацыяў пра Салжаніцына па-нямецку.
 
Радок 289 ⟶ 290:
=== Старонкі ===
* [http://noblit.ru/content/category/4/89/33/ Аляксандар Салжаніцын: біяграфія, фотаздымкі, творы і артыкулы]
* [http://solzhenitsyn.ru Неафіцыйная старонка А. І. Салжаніцына]
* [http://www.kulichki.com/inkwell/hudlit/newrus/solzheni.htm Аляксандар Салжаніцын на Кулічках]
* [http://www.solgenizin.net.ru/ Салжаніцын Аляксандар Ісаевіч  — пра творчасьць пісьменніка]
 
=== Кнігі і артыкулы ===
Радок 297 ⟶ 298:
* [http://sila.by.ru/ Дзвесце год разам]
* [http://rp-net.ru/detail.php?id=136 Рускі слоўнік моўнага пашырэння]
* [http://vsekratko.ru/index/solzhenicyn_a_i/1598.html Кароткі змест твораў А. І. Салжаніцына]
* [http://www.rg.ru/solzhenicyn.html Аляксандар Салжаніцын. Развагі над Лютаўскай рэвалюцыяй]
** [http://www.rg.ru/stenogramma.html cтэнаграма абмеркавання артыкулу]
 
=== Інтэрв'ю ===
* [http://www.izvestia.ru/person/article3106464/?print Інтэрвію часопісу Spiegel, ліпень 2007  г.]
* [http://www.mn.ru/issue.php?2006-15-43 Інтэрвію Аляксандра Салжаніцына газеце «Московские новости»]
 
Радок 311 ⟶ 312:
* [http://www.peoples.ru/art/literature/prose/roman/soljenitsin/ Яшчэ адна біяграфія]
* [http://solzhenitsyn.ru/modules/content/?id=15 Хата за высокім плотам]
* [http://russbalt.ucoz.ru/publ/9-1-0-277 Дзюкаў А. Р.  Дзяржпрэмія для рэвізіяніста]
* [http://www.hrono.ru/text/2003/bar0312.html Юры Баранаў. Чаму псіхуюць дэйчы?]
* [http://www.hrono.ru/text/2006/bazhrn0306.html Руслан Бажэнаў. АЛяксандар ІСАевіч У Краіне Цудаў]
Радок 319 ⟶ 320:
 
{{DEFAULTSORT:Салжаніцын, Аляксандр Ісаевіч}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі РасііСССР]]
[[Катэгорыя:ПостаціРускамоўныя рускай літаратурыпісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры]]
[[Катэгорыя:Асобы]]