Казанскі сабор (Санкт-Пецярбург): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Казанскі кафедральны сабор''' (сабор Казанскай іконы Божай Маці) у Санкт-Пецярбургу ([[Н...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:06, 3 лістапада 2011

Казанскі кафедральны сабор (сабор Казанскай іконы Божай Маці) у Санкт-Пецярбургу (Неўскі праспект, 25) — праваслаўны кафедральны храм Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай Царквы, адно з найбуйнейшых культавых збудаванняў у Санкт-Пецярбургу. Адзін з фасадаў сабора (цалкам схаваны грандыёзнай каланадай) выходзіць на Неўскі праспект, абсіда сабора звернутая ў бок Канала Грыбаедава і з праспекта не бачная. Перад заходнім фасадам размешчана паўкругам чыгунная рашотка, якая лічыцца шэдэўрам ліцейнага мастацтва.

Сабор даў назву Казанскаму востраву ў дэльце Нявы, Казанскаму мосту на скрыжаванні Неўскага праспекта і канала Грыбаедава і Казанскай вуліцы, якая адыходзіць ад сабора.

Указам патрыярха Алексія II ад 31 снежня 2000 г. сабору быў прысвоены статус кафедральнага, і ён стаў галоўным храмам Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.