Розніца паміж версіямі "Смольны манастыр"

няма тлумачэння праўкі
'''Смольны манастыр''' (''Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр'') — жаночы [[манастыр]], функцыянаваў ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[1744]]-[[1764]] гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы [[Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская|Лізаветы Пятроўны]], якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» - палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў.
 
Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751, але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана.
Ананімны ўдзельнік