Розніца паміж версіямі "Луі Арагон"

36 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
др
'''Луі Арагон''' (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; [[3 кастрычніка]] [[1897]], [[Парыж]]-[[24 снежня]] [[1982]], Парыж)  — французскі [[паэт]] і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі "«За ўмацаванне міру паміж народамі"» (1957).
 
== Біяграфія ==
Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897  г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім [[Арагон]] па назве іспанскай гістарычнай вобласці.
 
З 1915 году ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.
 
У маладосці быў блізкі да кола [[дадаізм|дадаістаў]] і [[сюррэалізм|сюррэалістаў]].
 
У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца [[журналістыка]]й.
 
У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў [[СССР]] у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку - — гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».
 
У 1929 годзе ажаніўся на пісьменніцы Эльзе Трыале (сястры Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.
 
Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.
 
У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію.
 
Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1982 годзе]]
[[Катэгорыя:ПостаціПаэты французскай літаратурыФранцыі]]
 
[[ar:لويس أراغون]]