Расціслаў Мсціславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др дапаўненне
Радок 1:
'''Расціслаў Мсціславіч''', хроснае імя '''Міхаіл''' (паміж 1100—1110 — {{ДС|14|3|11571167}}, Заруб) — князь смаленскі (1125—1159), вялікі князь кіеўскі (1154, 1159—1167); заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў.
 
Сын вялікага кіеўскага князя [[Мсціслаў Вялікі|Мсціслава Уладзіміравіча]], унук [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]]. Паводле [[В. Тацішчаў|В. Тацішчава]], у 1125 атрымаў ад бацькі ва ўдзел [[Смаленск]], што дало пачатак асобнаму [[Смаленскае княства|Смаленскаму княству]]. Смаленскім князем упершыню называецца [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскім летапісам]] пад 1127, калі разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у паходзе супраць [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]] (яму даручаны быў захоп [[горад Друцк|Друцка]]). У гады яго княжання Смаленскае княства дасягнула росквіту і ахапіла тэрыторыі Верхняга Падняпроўя (з [[Копысь|Копыссю]], [[горад Лучын|Лучынам]], [[Мсціслаў|Мсціславам]] і інш.) і Верхняга Паволжа. Пры Расціславе Мсціславічы заснавана Смаленская епархія (1136), якой былі нададзены вялікія ўладанні. Статут Расціслава Мсціславіча (1136) аб падараванні даходаў на карысць епіскопіі (гл. [[Княжацкія царкоўныя статуты]]) згадвае воласці Смаленскага княства, размешчаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Копысь, Лучын, Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой, Крэчут. У выніку паходаў 1127 і 1142 Расціслаў Мсціславіч значна пашырыў свае ўладанні за кошт зямель [[радзімічы|радзімічаў]]. Ім былі пабудаваны гарады Мсціслаўль, [[Рослаў|Расціслаўль]] і Ізяслаўль, названыя ў гонар бацькі, сябе і брата. У 1146 Расціслаў Мсціславіч па даручэнні свайго брата вялікага кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча ўдзельнічаў у паходзе супраць тураўскага князя Вячаслава Уладзіміравіча. [[8 снежня]] [[1154]] Расціслаў Мсціславіч пасля смерці Ізяслава стаў вялікім князем кіеўскім. Першапачаткова княжыў у [[Кіеў|Кіеве]] разам са сваім дзядзькам Вячаславам Усеваладавічам, а пасля яго смерці — адзін. Перадаў [[Тураў]] і [[Пінск]] Святаславу Усеваладавічу. У канцы 1154 Расціслаў Мсціславіч прайграў барацьбу за Кіеў чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу і вярнуўся на княжанне ў Смаленск. У 1158 аказаў дапамогу полацкаму князю [[Рагвалод Барысавіч|Рагвалоду Барысавічу]] ў барацьбе за полацкі сталец і падтрымліваў яго пазней. Другі раз Расціслаў Мсціславіч заняў кіеўскі прастол [[12 красавіка]] [[1159]]. У 1162 заключыў мір з тураўскім князем Юрыем Яраславічам, які змагаўся за незалежнасць ад Кіева з 1158.
 
Памёр на шляху са Смаленска да Кіева ў Зарубе, сяле сваёй сястры [[Рагнеда Мсціслаўна|Рагнеды Мсціслаўны]]. Пахаваны ў Кіеве ў Фёдараўскім манастыры.
 
За міралюбнасць, імкненне вырашаць спрэчкі мірным шляхам і дапамогу царкве атрымаў мянушку Набожны. Прылічаны да ўгоднікаў божых і ўваходзіць у [[Сабор беларускіх святых]]. Дзень святкавання памяці Расціслава Мсціславіча 14 (27) сакавіка.