Мекка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: th:มักกะฮ์
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
Мекка з'яўляецца цэнтрам ісламу, і самым святым горадам для мусульман, уваход у горад прадстаўнікам іншых рэлігій забаронены. Згодна з уяўленнямі мусульман у Мецы нарадзіўся прарок [[Мухамед]] (у [[571]] годзе), а таксама месца атрымання меккскіх сураў [[Каран]]у. Пасля вяртання прарока Мухамеда з [[горад Медзіна|Медзіны]] ў Мекку ў [[630]] годзе горад з'яўляецца мэтай паломніцтва ўсіх мусульман. Пасля ўсталявання ў горадзе ўлады дынастыі [[Аліяды|Аліядаў]] у [[960]] годзе, яны атрымалі тытул [[шарыф]]аў. Шарыфы Меккі захоўвалі незалежнасць ад халіфата, якую змаглі захаваць нават пасля далучэння Меккі ў склад [[Атаманская імперыя|Атаманскай імперыі]] ў [[1517]] годзе. З [[1924]] года Мэка належыць Саудаўскай Арабіі.
 
Самым вядомым месцам гораду зьяўляеццаз'яўляецца квадратны будынак назначаны прарокам Мухамедам — [[Кааба]]. Вакол яго пабудаваная [[мячэць Аль-Харам]], у якой адначасова могуць памясціцца 300 тыс. вернікаў. Гэта самае святое месца для мусульман. У паўднёва-ўсходнім куце Каабы знаходзіцца [[чорны камень]] (''al-hadżar al-aswad''), які з'яўляецца мэтай ''хаджа'' — паломніцтва. Чорны камень — гэта [[метэарыт]], які, як мяркуюць мусульмане, даслаў ім [[Алах]].
 
Упершыню горад узгадваецца як ''Макараба'', які, да з'яўлення ісламу меў значную ролю ў гандлі паміж краінамі [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]] і [[Міжземнае мора|Міжземнамор’ем]], з'яўляўся рэлігійным цэнтрам паганскіх плямёнаў [[Аравійскі паўвостраў|Аравійскага паўвострава]].