Мумітроль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: lt:Troliai mumiai
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
* '''Снусмумрык''' (''Snusmumriken'') — яшчэ адзін з найлепшых сяброў Мумі-троля. Самотнік, шукальнік прыгодаў. Любіць адзіноту, таксама любіць жыць у намёце, паліць люльку й граць на губным гармоніку ды флейце. Зь нянавісцю ставіцца да забараняльных шыльдаў. Асабістымі ворагамі лічыць Ахоўніка парку й Паліцыянтаў. У сваяцтве зь мюмламі. Сын Юксарэ й Мюмлы-маці. Калі злуецца, звычайна кажа: «Хуп-хэф». Носіць толькі тую вопратку, якая выглядае «дастаткова» старой і ўвогуле абыякава ставіцца да рэчаў. Кожную восень адыходзіць з Мумі-даліны й вяртаецца толькі ў красавіку.
 
* '''Юксарэ''' (''Joxaren'') — нягледзячы на сваю паталягічную ляноту зьяўляеццаз'яўляецца апантаным шукальнікам прыгодаў. Любіць вандраваць, паліць люльку, але ня любіць працаваць. Абсалютны [[нонканфармізм|нонканфарміст]], любую забарону лічыць сыгналам для дзеяння: каб прымусіць яго згубіць інтарэс да забароненага плоду, дастаткова яму дазволіць рабіць усё, што забаронена. Як і ягоны сын, ня любіць Ахоўніка парку й паліцыю.
 
* '''Мюмла-маці''' (''Mymlanmamman'') — маці Снусмумрыка, Мюмлы, Малой Мю й яшчэ вялікага мноства мюмлаў, якія да сюжэту мумі-эпапэі ня маюць амаль ніякага дачынення. Яе постаць уся нібыта складаецца з акружнасцяў. Заўжды ўсміхаецца. Нанач сваім дзецям у якасці казкі распавядае дэтэктыўную гісторыю аб Інспэктары Твіґсе.
Радок 27:
* '''Мюмла''' (''Mymlan'') — старэйшая дачка Мюмлы-маці. Асноўны занятак — дагляданне малой сястрычкі Мю. Мае маркоўнага колеру валоссе, якое заўжды завязвае ў пучок, і занадта вольны характар. Мае тытулы князёўны Каралеўскае Вольнай калёніі (якую ў маладосці зладзіў Мумі-тата) ды прымы плавучага тэатру. Вечны падлетак.
 
* '''Малая Мю''' (''Lilla My'') — самая маленькая мюмла ў свеце. Нягледзячы на салідны ўзрост, заўжды зьяўляеццаз'яўляецца маленькім, [[капрыз]]ным, шкодным дзіцёнкам, які, нягледзячы на мініятурныя памеры, першы ў чарзе на новую авантуру. Сястру, зразумела ж, нават не спрабавала слухацца. Лятэнтная [[танатафіл]]ка: трапляючы ў суполцы ў складаныя абставіны з задавальненнем камэнтуе: Мы пэўна зараз загінем!
 
* '''Снорк''' (''Snorken'') — знаходзіцца ў некаторым сваяцтве з мумі-тролямі, але, ў адрозьненні ад іх, у залежнасці ад настрою ці псыхалягічнага стану зьмяняе свой колер. Лічыць сябе старэйшым за ўсіх, таму паводзіць сябе занадта сур’ёзна. Пры патрапленні ў [[фарсмажор]]ныя абставіны адразу ж праводзіць [[брыфінг]]. Нават аднойчы сядзеў на пасадзе [[судьдзя|судьдзі]]. Час ад часу задаецца пытаннем: «Навошта ў свеце існуюць сёстры».
Радок 35:
* '''Гэмулі''' (''Hemulen'') — занудлівыя стварэнні зь невялічкім кустападобным валоссем на галаве й доўгай пашчай. Ня маюць гумару, фантазыі ды густу. Тым ня менш лічаць свой лад жыцьця ідэальным і сапраўды незадаволеныя, калі хтось паводзіць сябе інакш. Таму любімая прымаўка гэмулёў: «Як у гэтым свеце ўсё не па-гэмульску». Каб выправіць гэты недахоп грамадзтва, гэмулі ідуць у выхавацелі, ахоўнікі паркаў ды [[паліцыя]]нты. Іншыя ж, каб ня бачыць усіх недахопаў свету, адгароджваюцца ад свету навукай.
 
* '''Усеўладар''' (''Självhärskaren'') — [[аўтакратыя|аўтакратычны]] кіраўнік невялічкай дзяржавы. Кіруе даволі легкадумным, але працавітым народам, любімым заняткам якога зьяўляеццаз'яўляецца будаванне сценаў. Нягледзячы на стогадовы ўзрост, ня страціў розуму, рухаецца самастойна й мае своеасаблівы гумар.
 
* '''Філіф’ёнка''' (''Filifjonkan'') — стоадсодкавая сіняя панчоха. Жыве самотна сярод разнастайных прыгожых дробязяў. Пакутуе ад мноства [[фобія]]ў, таму без чужое дапамогі ня ў стане (ды й папросту не жадае) зрабіць крок для паляпшэння свайго існавання. Сям’і па большасці ня мае. Мае стасункі з адной-дзьвюмя сяброўкамі, зь якімі прыемна паразмаўляць аб «цяжкасцях гэтага свету».
Радок 43:
* '''Фрэдрыксан''' (''Fredrikson'') — фантазэр і вынаходнік. Стваральнік лётна-падводнага рачнога параходу, названага ў гонар нізкі вершаў яго сканалага брата (бацькі Валэндаку) «Марскі аркестар» (хаця яго ўласны пляменнічак перайначыў назву на «Марзкі аркесдар»). Пачынаў як вольны мастак, але ў далейшым па прапанове Ўсеўладара стаў ягоным асабістым інжынэрам. Тым ня менш ня страціў былога імпэту да авантураў. Уласны заплечнік зрабіў жытлом для Прывіда.
 
* '''Прывід''' (''Spöket'') — нягледзячы на тое, што зьяўляеццаз'яўляецца нячысцікам, добрая й сяброўская асоба. Поўнае імя — Прывід з Выспы Жахаў па мянушцы Страшыдла. Пачынаў як пужацель жыхароў Выспы Ўсеўладара, але зь цягам часу да яго ўсе прызвычаліся, таму вымушана прыбіўся да маладога Мумі-таты й яго «Каралеўскае Вольнай калёніі» й хутка пасля згоды зь некаторымі правіламі стаў паўнапраўным каляністам. Першапачаткова жыў разам з Мумі-татам, але пасля зьмены яго сямейнага становішча перабраўся ў заплечнік да Фрэдрыксана.
 
* '''Кліпда́с''' (''Klippdassеn'') — яшчэ дзіця. Як і ўсе кліпдасы, жыве на рачным дне, дзе вялікімі ікламі робіць каналы, каб здабыць сабе ежу. Па сваёй няўважлівасці патрапіў на борт «Марскога аркестру», дзе жыў разам з Валэндакам, пакуль ня быў адпраўлены дадому. З-за малога ўзросту й таму, што яго іклы яшчэ растуць, заўжды штосці грызе й увесь свет падзяляе на рэчы, якія можна грызьці і якія ўжо згрызеныя. Любіць выхавальныя гульні Цёткі Гэмуліхі.
Радок 52:
* '''Мора''' (''Mårran'') — зборны вобраз мумі-нячысціка. Істота, якая больш нагадвае рухомы кавалак цемры, чым нешта жывое. Нават улетку Мора нясе ў сабе кавалак зімовае сцюжы й можа загасіць самае вялікае полымя. Таксама выконвае абавязак начнога пудзіла ў жыхароў мумі-даліны й яе навакольляў.
 
* '''Тофсла йі Віфсла''' (''Tofslan och Vifslan'') — асобы, якія цяжка ўявіць па-асобку. Як і малая Мю, зьяўляюццаз'яўляюцца адвечнымі дзецьмі, размаўляюць на ўласнай, але крыху зразумелай мове. Ня маюць ўяўлення аб тым, што балазе, а што блага.
 
* '''Ґафса''' (''Gafsan'') — зборны вобраз кумушкі. Асоба са шкодным [[характар]]ам, ведае ўсе свежыя плёткі аб суседзях, знаёмых і нават аб знаёмых суседзяў ды суседзях знаёмых, карацей аб усіх. Ніколі ня прыйдзе на дапамогу, нават блізкім.