Вера Вярба: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Радок 1:
{{вызнч|1='''Вера}} {{вызн|1=Вярба}}''', сапр.: {{вызн2|1='''Гертруда Пятроўна САКАЛОВА}}''' (нар. [[{{ДН|14 студзеня]] [[|1|1942]]}}, в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна), беларуская паэтка.
 
Нарадзілася ў сям'і служачых. Бацька, Маркаў Пётр Андрэевіч, загінуў у 1941 пад Смаленскам. Маці, Казлоўская Надзея Васілеўна, працавала інжынерам у [[Мінск]]у. У 1958 В. Вярба скончыла сярэднюю школу ў Мінску і паступіла на філалагічны факультэт [[БДУ]], які скончыла ў 1964. Працавала пазаштатным карэспандэнтам часопіса «Маладосць» (1964—1969), старшым інспектарам аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта СМ БССР па друку (1969—1971). 3 1972  — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», з 1977 пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка», з 1980 - — у часопісе «Беларусь». Член СП СССР з 1964  г., абіралася членам бюро секцыі паэзіі СП БССР. Жыве ў Мінску.
 
Дэбютавала ў 1958 вершамі ў рэспубліканскіх часопісах («Полымя», «Вясёлка», «Работніца і сялянка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986). Выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Пралеска» (1968). У 1976  г. выйшла «Выбранае», у 1987  г. - — кніжка выбранай паэзіі «Белыя пісьмы». Верш «Ручнікі», пакладзены на музыку М. Пятрэнкам, стаў папулярнай песняй (апроч гэтага, песні на вершы паэтэсы напісалі I. Барсукоў, Л. Свердзель). Творы В. Вярбы перакладаліся на рускую і інш. мовы. В. Вярба пераклала на беларускую мову «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» [[Р. Фраерман]]а (1975).
 
Першая ж кніга В. Вярбы «Вочы вясны» выклікала добрыя ўражанні, звярнула ўвагу крытыкі. Адзначалася, што некаторыя вершы з гэтай кнігі сталі набыткам беларускай паэзіі. Творы В. Вярбы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. Паэзія В. Вярбы  — лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Асноўныя матывы — услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю і разам з тым часам у іх адчуваецца разгубленасць перад бытавымі няўвязкамі, разуменне складанасці жаночага лёсу, нялёгкасці жыццёвых выпрабаванняў. Яна па-свойму пераасэнсоўвае вобразы і матывы вуснай народнай творчасці.
 
== Літаратура ==
{{літ
 
|{{крыніцы/БП (1992-95)||Вярба Вера}}
|* {{крыніцы/БП 1917(1992-9095)||Вярба Вера}}
|* {{крыніцы/БП (19921917-95)|90|Вярба Вера}}
|* «Дажджлівых раніц пазалота…»: Вера Вярба // Бельскі, А. І.  Беларуская літаратура XX стагоддзя: гісторыя і сучаснасць / А. І.  Бельскі. — Мн., 2005. — С. 136–143136—143.
}}
 
{{DEFAULTSORT:Вярба Вера}}
[[Катэгорыя:СучасныяБеларускамоўныя беларускія літаратарыпаэты]]
[[Катэгорыя:ПостаціПаэты беларускай літаратурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]