Мальер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат змяніў: eu:Molière
Радок 23:
|Вікітэка =
}}
{{вызнч|1='''Мальер}}''', сапр.: {{вызн2|1='''Жан-Батыст ПАКЛЕН}}''' ({{lang-fr|Jean-Baptiste Poquelin de Moliére}}; [[13 студзеня]] [[1622]], [[Парыж]]  — [[17 лютага]] [[1673]]), [[Францыя|французскі]] драматург, акцёр; рэфарматар сцэнічнага мастацтва.
 
Нарадзіўся ў сям'і Жана Паклена, прыдворнага абівальніка і каралеўскага камердынера, і Марыі, дачкі прыватнага абівальніка Луі Крэсе. Калі Мальеру было 10 гадоў, памёрла яго маці. У 1631–16391631—1639 вучыўся ў езуіцкім Клермонскім калегіюме, дзе, апроч багаслоўскіх дысцыплін, выкладалі антычную літаратуру і старажытныя мовы; праяўляў вялікую цікаўнасць да вучобы; пераклаў на французскую паэму «Пра прыроду рэчаў» рымскага паэта і філосафа [[Лукрэцый|Лукрэцыя]]. У 1640 вывучаў юрыдычныя навукі ў Арлеанскім універсітэце, у пач. 1641 здаў іспыт на званне ліцэнцыята права. У красавіку-чэрвені 1642 замяшчаў бацьку на пасадзе каралеўскага камердынера. 6 студзеня 1643 адмовіўся ад звання каралеўскага абівальніка. 30 чэрвеня 1643 арганізаваў разам з сям'ёй Бежар «Бліскучы тэатр»; ставіў трагедыі, трагікамедыі, пастаралі; прыняў прозвішча Мальер. Пасля серыі правалаў тэатр спыніў сваё існаванне. З рэшткамі трупы Мальер з'ехаў у правінцыю.
 
У 1645–16581645—1658 трупа выступала ў гарадах і замках Нармандыі, Брэтані, Пуату, Гасконі і Лангедока. Да 1650 Мальер узначаліў трупу. Паступова ў яе рэпертуары вядучае месца занялі камедыйныя пастаноўкі. Ва ўмовах канкурэнцыі з італьянскімі камедыянтамі Мальер стаў сам сачыняць невялікія п'есы (дыверцісменты), дадаючы да французскага сярэднявечнага фарсу элементы італьянскай камедыі масак (камедыя дэль артэ). Іх поспех заахвоціў яго звярнуцца да буйнейшых формаў: у 1655 стварыў сваю першую пяціактную камедыю ў вершах «Дзівак, ці Усё недарэчы» (L'Etourdi, ou Les Contretemps); за ёй у 1656 была «Любоўная спрэчка» (Le De'pit amoureux).
 
Да 1658 мальераўская трупа стала самай папулярнай у французскай правінцыі. Дзякуючы заступніцтву герцага Арлеанскага, брата Людовіка XIV, яна атрымала магчымасць выступіць 24 кастрычніка 1658 перад каралеўскім дваром з трагедыяй П. Карнеля «Нікамед» і фарсам Мальера «Закаханы доктар»; «Нікамед» быў сустрэты холадна, але «Закаханы доктар» зрабіў фурор, што вырашыла лёс трупы: яна атрымала назву «Трупа Брата караля» і атрымала сцэну тэатра Малы Бурбон. З гэтага часу Мальер канчаткова адмовіўся ад трагічных роляў і стаў іграць толькі камедыйных персанажаў.
Радок 35:
== Літаратура ==
* Бояджиев Г. Великий реформатор комедии // Мольер Жан Батист. Комедии. М., 1997.
* Мальер на беларускай сцэне / Рэд.: Г. Н. Баяджыеў, А. В. Сабалеўскі. - — Мн.: Навука і тэхніка, 1972.
* Мальер // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э.  — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:ПостаціАкцёры французскай літаратурыФранцыі]]
[[Катэгорыя:Драматургі Францыі]]
 
[[af:Molière]]