Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др + {{Пісьменнікі і паэты Беларусі}} using AWB
Радок 1:
{{вызнч|1='''Карусь КАГАНЕЦ}}''', сапр.: {{вызн2|1='''Казімір–Рафаіл Карлавіч КАСТРАВІЦКІ}}''' ([[29 студзеня|29 студзеня (10 лютага)]] [[1868]], [[Горад Табольск|Табольск]], [[Расія]]  — [[20 мая]] [[1918]], в. Прымагілле Мінскага пав. (цяпер в. Юцкі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.); Іншыя псеўданімы і крыптанім: ''K.Kahaniec'', ''Будзімір'', ''К.Шашаль'', ''К. Качанец'', ''К. К.''), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч.
 
Сын удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863–18641863—1864]], сасланага ў [[Сібір]], прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. У [[1874]] сям'і дазволена вярнуцца ў [[Беларусь]], жылі ў в. Засулле каля [[Горад Стоўбцы|Стоўбцаў]] і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер [[Горад Дзяржынск|Дзяржынск]]). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве [[валока|валокі]] зямлі.
 
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.
 
У 1890 - — пач. 1900  г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "«Минский листок"» і "«Северо-Западный край"». У 1902-19031902—1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "«Палессе"» (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе.
 
Супрацоўнічаў з газетай [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]. Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "«Беларускі лемантар, або Першая навука чытання"» (СПб., 1906, выд. ананімна); распрацаваў праект адмысловага [[Праект беларускай азбукі (Карусь Каганец)|беларускага алфавіту]]. Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "«Модны шляхцюк"» (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару (ставіўся ў 1910 трупай [[І. Буйніцкі|І. Буйніцкага]], у 1918  — [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым беларускім таварыствам драмы і камедыі]], у 1928 - — БДТ-2). Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў [[1909]] або [[1910]] годзе ў рэдакцыю "«Нашай нівы"», ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку [[Загляне сонца і ў наша ваконца|«Загляне сонца і ў наша ваконца»]]. Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], які апублікаваў яе ў "«[[Беларусь (1919, Мінск)|Беларусі]]"» (1919) і "«Вольным сцягу"» (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава. У [[1988]] на магіле пастаўлены помнік.
 
== Творы ==
Радок 15:
== Крыніцы ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
** Біч М. Ад родных ніў: Грамадска-палітычныя погляды Каруся Каганца // Полымя. 1988, №3№ 3;
** Германовіч І. Карусь Каганец як мовазнавец // Веснік БДУ. Серыя 4. 1974, №3№ 3;
** Каспяровіч М. Карусь Каганец // Маладняк. 1928, №10№ 10;
** Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, №11№ 11;
** Станкевіч Л. І.  Рукапісы Каруся Каганца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. І. Леніна // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991;
** БП, т. 3;
** ЭГБ, т. 3;
Радок 29:
 
{{DEFAULTSORT:Каганец Карусь}}
[[Катэгорыя:ПостаціПаэты беларускай літаратурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Скульптары Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
 
[[be-x-old:Карусь Каганец]]