Міхась Лынькоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{вызнч|1=Міхал (Міхась) Ціханавіч}} {{вызн|1=Лынькоў}} ([[30 студзеня]] [[1899]], в. Зазыбы, цяпер [[Лёзненскі раён]] Віцебскай вобл.  — [[21 верасня]] [[1975]])  — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
 
== Біяграфічны нарыс ==
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі р-н). У 1919—1922 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў [[С. Булак-Балаховіч]]а. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—1928 — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—1930 — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў [[БелАПП]]. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—1932), сакратаром аргкамітэта (1932—1934), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—1941), старшынёй праўлення СП БССР (1938—1948). Удзельнік [[паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] (1939), рэдагаваў газету «[[Беларуская звязда (1939)|Беларуская звязда]]» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—1942 — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—1946 і 1949—1952 — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва [[АН БССР]]. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—1931), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—1945). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР (з 1934).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершам у 1919 (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні - — у 1926 (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» - — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967-19681967—1968) і ў 8 тамах (1981-19851981—1985).
 
Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).
Радок 13:
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.
 
== Выбраная бібліяграфія ==
* Выбраныя апавяданні / Міхась Лынькоў. - — Мн.: Дзяржвыд Беларусі..Дзіцячая літ., 1938.
* Выбраныя творы / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. - — 551, [2] с., [1] л. партр.
* Векапомныя дні: раман у 4 кн. / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Беларусь, 1969. — (Беларускі раман).
* Апавяданні / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960.
* Літаратура і жыццё: літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
* Публіцыстыка / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. - — 271, [1] с.
* Насустрач жыццю: апавяданні / Міхась Лынькоў. - — Мінск: Юнацтва, 1988. — (Школьная бібліятэка).
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».
 
Радок 30:
Імя М. Лынькова носіць [[Вуліца Міхася Лынькова, Мінск|вуліца ў Мінску]].
 
== Літаратура ==
* [[Міхаіл Кенька|Кенька М.]] Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці. - — Мн.: Універсітэцкае, 1987.
* {{крыніцы/БП 1917-90|Лынькоў Міхась}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Лынькоў Міхась}}
* Сцяжынкамі Міхася Лынькова // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П.  Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 585-586585—586.
 
== У Сеціве ==
* [http://www.knihi.com/lynkou/ Творы Міхася Лынькова на knihi.com]
* [http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=11487 Міхась Ціханавіч Лынькоў] ў базе дадзеных "«Гісторыя беларускай навукі ў асобах"» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі
 
{{DEFAULTSORT:Лынькоў Міхась}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:ПостаціПісьменнікі беларускай літаратурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
 
[[be-x-old:Міхась Лынькоў]]