Іван Мележ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.4) (робат дадаў: eo:Ivan Meleĵ
Радок 8:
| Месца смерці = г.Мінск
}}
{{вызнч|1=Іван Паўлавіч МЕЛЕЖ}} ([[8 лютага]] [[1921]], в. Глінішча [[Хойніцкі раён|Хойніцкага р-на]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобл.]]  — [[9 жніўня]] [[1976]], [[Мінск]])  — беларускі пісьменнік.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу (1938), працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з 1-га курса быў прызваны ў Чырвоную Армію. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце — на Збручы, пад Уманню, Нікалаевам, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім гошпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у [[Бугуруслан]]е, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 — у [[БДУ]], які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 ужо ў [[Мінск]]у). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член СП СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР.
 
Выбіраўся дэпутатам [[ВС БССР]] (1967—1976). Іван Мележ быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР  — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.
 
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1972). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна)
Радок 19:
Памёр 09.08.1976 г.
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 (газета «Бугурусланская правда»). Першае апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніх апавяданняў  — «У завіруху»  — высока ацаніў [[Кузьма Чорны]]. У 1946 яно дало назву зборніку. Аловесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).
 
Першы раман «Мінскі напрамак» (1952). У 1960—70-я г. гэты твор перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на сапраўдныя народныя характары, праз якія паказана героіка і трагедыя вайны.
 
Іван Мележ  — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «[[Людзі на балоце, раман|Людзі на балоце]]» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). Раман «Людзі на балоце» ён пачаў як твор лірычны і называў яго «лірычным раманам», а наступныя раманы трылогіі ствараў ужо як трагедыйныя раманы-даследаванні. У іх выявіпася грамадзянская смеласць і ідэйна-мастацкая маштабнасць у асэнсаванні складаных абставін калектывізацыі на Палессі, жыцця Беларусі 1920—30-х г., праўдзівасць і шчырасць аўтара ў спалучэнні з яго высокай прафесійнай культурай, глыбокім і тонкім псіхалагізмам, разуменнем душы беларускага селяніна. Непаўторная мастацкая канцэпцыя тагачаснага жыцця народа, вялікі ідэйны змест данесены праз дасканалую мастацкую форму і адметныя вобразы. «Палеская хроніка»  — глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным этапе, яна стала нацыянальнай эпапеяй.
 
Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966  г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966  г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам - — «Подых навальніцы» (1977), у 1989  г. - — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»), Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).
 
У 1975 Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976), у 1977 выйшла «Першая кніга» (дзённікі, запісы ваенных гадоў).
 
== Ушанаванне памяці ==
Імем Івана Мележа названы школа ў в. Глінішча, бібліятэка ў Гомелі, цеплаход. У в. Глінішча адкрыты літаратурны музей. У 1980 устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа. Яго імя носіць [[Вуліца Мележа, Мінск|вуліца ў Мінску]], вуліцы ў іншых гарадах Беларусі.
 
Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм «Іван Мележ» (сцэнарый [[В. Адамчык]]а, 1978). Рэжысёры [[В. Тураў]] і Дз. Зайцаў на студыі «Беларусьфільм» паставілі мастацкі кінафільмы «Людзі на балоце» (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1984) і «Подых навальніцы» (1983). У 1984 В. Тураў зняў 8-серыйны тэлефільм.
 
== Бібліяграфія ==
* Збор твораў Т. 1—6. Мн., 1969—71.
* Збор тв. Т. 1—10. Мн., 1979—85.
 
== Літаратура ==
* Адамовіч А. Здалёк і зблізку. Мн., 1976;
* Адамовіч А. Літаратура, мы і час. Мн., 1979;
* [[С. Андраюк|Андраюк С.]] Іван Мележ // Сгаль пісьменніка. Мн., 1974;
* Бугаёў Дз. Вернасць прызванню. Мн., 1977;
* Гніламёдаў У. Іван Мележ. Мн., 1984;
* Драздова З. У.  Майстэрства слова. Мн., 1993;
* Ляшук В. Іван Мележ у школе. Мн., 1981;
* {{крыніцы/БП 1917-90|Мележ Іван}};
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Мележ Іван}};
* Сказ пра Івана Мележа. Мн., 1984;
* Смыкава I. Іван Мележ // Смыкава I. Беларускія пісьменнікі-лаўрэаты. Мн., 1973;
* Смыкоўская В. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Мн., 1976;
* Успаміны пра Івана Мележа. Мн., 1982;
* Шупенька Г. Прага мастацкасці. Мн., 1996. С. 12-81.
 
== У Сеціве ==
* [http://knihi.com/Ivan_Mielez/ Выбраныя творы на Беларускай Палічцы]
* [http://ivan-melezh.iatp.by/ Віртуальны музей Івана Мележа]
* [http://audiokniga.na.by/ludi_na_balote.mp3 Людзі на балоце. Аўдыёкніга, чыт. А. Каляда.]
 
{{DEFAULTSORT:Мележ Іван Паўлавіч}}
[[Катэгорыя:ПостаціПісьменнікі беларускай літаратурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Драматургі Беларусі]]
 
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}