Юрый Трубніцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ru:Трубницкий, Юрий
Радок 1:
'''Юрый ТРУБНІЦКІ''' ([[1680]] (?) - — [[1747]]) - — [[магілёў]]скі [[Летапісанне|летапісец]].
 
З [[1725]] года член [[Магілёўскі магістрат|Магілёўскага магістрата]], з [[1734]] года рэгент гарадской канцылярыі. Напісаў адну з частак [[Магілёўская хроніка|Магілёўскай хронікі]] (запісы пра падзеі [[1701]] - [[1746]] гадоў), якую ў [[1747]] годзе аб'яднаў з летапісам [[Трафім Сурта|Т. Сурты]]. Асабліва падрабязна апісаў падзеі [[1710-я|1710-х]] гадоў перыяду [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]], намаляваў яскравыя вобразы гістарычных асобаў таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў і ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэрыялы магілёўскага архіва, гісторыка-літаратурныя крыніцы. Апрача [[Летапіс Трафіма Сурты|летапісу Сурты]], уключыў у хроніку ананімны [[Сатыра|сатырычны]] [[памфлет]] "«[[Карнавал]] іншаземны ў [[Польшча|Польшчы]]"», пасля хронікі змясціў "«Гісторыю пра рэвалюцыю [[Шведскае каралеўства|Шведскага]] і [[Дацкае каралеўства|Дацкага каралеўстваў]]"». Ю. Трубніцкі вылучаўся шырынёй поглядаў, юрыдычнай дасведчанасцю, смеласцю і сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызмам. Ягоная хроніка мае высокую літаратурную каштоўнасць.
 
{{DEFAULTSORT:Трубніцкі Ю}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратурыХраністы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі ВКЛ]]
[[Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Постаці Магілёва]]
 
[[be-x-old:Юры Трубніцкі]]