Аляксей Яўлампавіч Туранкоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
Радок 2:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
З сялянскай сям’і. У 1911—14 вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. З 1918 жыў у [[Гомель|Гомелі]], загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзялення народнай асветы. З 1934 у Мінску. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У 1941-44 г. супрацоўнік [[ВШПЛМ]] у Менску і выдавецтва [[К. Езавітаў|К. Езавітава]] ў [[Рыга|Рызе]]. Арыштаваны 22.7.1944 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 23.6.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа, дзе, па сведчанні А. Царанкова, ледзь не загінуў ад голаду. Вызвалены, хутчэй за ўсё, да 1947. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь, дзе неўзабаве і памёр.
 
Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 21.10.1959.