Палац Шонбрун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{coord|display=title|48|11|4|N|16|18|43|E|type:landmark_region:AT}}
{{Аб'ект Сусветнай спадчыны
| BelName = Палац і парк Шонбрун
| Name = Palace and Gardens of Schönbrunn
| Image = [[Image:SchlossPalace Schoenbrunn August 2006 406Schönbrunn.jpg|200px|Schönbrunn Palace and the city of Vienna, view from Gloriette300px]]
| State Party = {{AUT}}
| Type = Культурны
Радок 12 ⟶ 13:
| Link = http://whc.unesco.org/en/list/786
}}
{{вызнч|1=Палац Шонбрун}} ({{lang-de|Schloß Schönbrunn}}) — [[Вена|венская]] рэзідэнцыя аўстрыйскіх імператараў, адно з найважнейшых архітэктурных збудаванняў [[Аўстрыя|аўстрыйскага]] [[барока]] (архітэктар — [[Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах]]).
{{вызнч|1=Палац Шонбрун}} - былая рэзідэнцыя імператараў дынастыі [[Габсбургі|Габсбургаў]] (з 18 ст. па [[1918]] г.). Знаходзіца ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]].
 
Шонбрун размешчаны ў заходняй частцы Вены ў раёне [[Хітцынг]]. У [[снежань|снежні]] [[1996]] года, на 20-й сесіі Сусветнага камітэта спадчыны, Шонбрун быў уключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны [[ЮНЕСКА]]. У спіс былі ўключаны як сам палац, так і парк з яго шматлікімі фантанамі і статуямі, [[гларыета|гларыетай]] і Рымскімі развалінамі, а таксама [[Заапарк Шонбрун|заапарк]] — самы стары ў свеце.
Палац быў пабудаваны архітэктарамі Іаганам Бернхардам Фішэр фон Эрлах і Нікалаусам Пакасі. Утрымлівае мноства выбітных узораў дэкаратыўнага мастацтва. Разам з паркам і першым у свеце заалагічным садам (1752 г.) Шонбрун з'яўляецца выдатным ансамблем у стылі барока і выдатным прыкладам комплекснага аб'екта мастацтва.
 
==Агульныя даныя ==
 
Палац Шонбрун размешчаны ў заходняй частцы [[Вена|Вены]] ў раёне Хітцынг па адрасе:
:''Schloss Schoenbrunn Kultur- und Betriebsges.m.b.H., Schloss Schoenbrunn, 1130 Wien (Oesterreich)''.
 
Час працы:
* з 1 красавіка па 30 чэрвеня: 8:30-17:00;
* з 1 ліпеня па 31 жніўня: 8:30-18:00;
* з 1 верасня па 31 кастрычніка: 8:30-17:00;
* з 1 лістапада па 31 сакавіка: 8:30-16:30.
 
== Апісанне ==
 
Падобна астатнім загарадных рэзідэнцый іншых кіраўнікоў ([[Версальскі палац|Версаль]], [[Пецяргоф]]) Шонбрун — гэта ансамбль, які аб'ядноўвае архітэктуру і прыроду, дзе парк становіцца працягам палацавых збудаванняў.
[[Выява:Schloss Schoenbrunn August 2006 406.jpg|270px|thumb|ліворуч|Від на палацавы комплекс і горад з Гларыеты]]
Варты ўвагі інтэр'ер — 1441 апартамент, часткова даступны для агляду.
 
У адным з самых пышных памяшканняў палаца — Люстэркавай зале — шасцігадовы [[Вольфганг Амадэй Моцарт | Моцарт]] іграў для [[Марыя Тэрэзія | Марыі Тэрэзіі]] і яе двара.
 
Так званая ''«мільённая гасціная»'' з'яўляецца жамчужынай [[ракако]] — яе ўпрыгожваюць пано з кітайскага ружовага дрэва з каштоўнымі персідскімі і індыйскімі мініяцюрамі, абрамленыя пазалочанымі рамамі. У ''Вялікай галерэі'', дзе сёння праходзяць асабліва ўрачыстыя прыёмы, танцаваў калісьці ''[[Венскі кангрэс]]''.
 
Акрамя ўласна палаца, у комплекс уваходзіць ''французскі парк'' з падстрыжанымі дрэвамі, упрыгожаны шматлікімі скульптурамі [[Міфалогія|міфалагічных]] персанажаў і ўвянчаны ля падножжа ўзгорка ''фантанам Нептуна''.
 
У парку працуе ''палацавы летні тэатр'', дзе праходзяць музычныя спектаклі і канцэрты. На тэрыторыі парку таксама размясціліся зараз некалькі музеяў, у прыватнасці, ''«Дом пальмаў»'' — шкло-металічная канструкцыя, створаная ў [[1883]] годзе, і ''[[Заапарк Шонбрун|Заапарк]]'' — пераемнік імперскага звярынца, які лічыцца найстаражытным [[заапарк]] ам не толькі ў краіне, але і ў Еўропе і свеце.
 
На ўзгорку каля палаца ўзвышаецца [[трыумфальная арка]] ''Гларыета''.
 
== Гісторыя палаца ==
 
Першыя згадванні пра збудаванне на месцы цяперашняга палаца датуюцца XIV стагоддзем. Памесце, якае знаходзілася тут, звалася ''Катэнбург'' ({{lang-de|Katterburg}}) і было ўласнасцю Кластэрнойбургскага (Klosterneuburg) манастыра. На той час Катэнбург уяўляў сабою дом, вадзяны млын, стайню і сад.
У [[1569]] Катэнбург перайшоў у габсбургскія ўладанні.
 
Імператар [[Маціяс, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Маціяс]], паводле легенды, падчас палявання ў [[1612]] натыкнуўся на «прыгожыя крыніцы» (Schoene Brunnen), што пазней і дало цяперашнюю назву палацу.
 
Імператар [[Фердынанд II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Фердынанд II]], і яго жонка, Элеанора Ганзага, якія любілі паляванне, абралі Шонбрун у якасці месца для паляўнічых вечарынак. Пасля смерці Фердынанда ў [[1637]] яго ўдава пасялілася ў замку, пераназваўшы яго ў Шонбрун.
 
У [[1683]] замак пацярпеў падчас аблогі Вены туркамі. Імператар [[Леапольд I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Леапольд I]] вырашыў адбудаваць разбураны замак, і ў [[1696]] Іаган Бернард Фішэр фон Эрлах распачаў будаўніцтва, узяўшы за ўзор [[Версальскі палац]]. Вялікая частка прац была завершана да [[1713]], аднак будаўніцтва не было даведзена да канца.
 
=== Шонбрун пры Марыі Тэрэзіі ===
У [[1728]] імператар [[Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Карл VI]] набыў Шонбрун і пазней падарыў яго сваёй дачцы, [[Марыя Тэрэзія, імператрыца|Марыі Тэрэзіі]], будучай імператрыцы. Кіраванне Марыі Тэрэзіі было ключавым у гісторыі замка. Вядома, што яна захаплялася замкам і яго садамі, ператварыўшы Шонбрун у цэнтр палітычнага і палацавага жыцця.
[[Выява:Canaletto (I) 059b.jpg|thumb|left|250px|Шонбрун на карціне [[Каналета]], [[1758]]—[[1761|61]]]]
 
У [[1742]] і [[1743]] будаўнічыя працы аднавіліся, і будынак быў рэканструяваны, у выніку чаго палац набыў свой цяперашні выгляд. Па жаданні імператрыцы ў паўночным крыле палаца быў пабудаваны тэатр, які ўрачыста адкрыўся ў [[1747]]. У ліку спевакоў і акцёраў, якія выступалі ў тэатры, былі шматлікія дзеці імператрыцы. Сама Марыя Тэрэзія тут таксама дэманстравала свой талент спявачкі.
 
У [[1752]] муж Марыі Тэрэзіі, імператар [[Франц I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Франц I]], заснаваў поруч палаца Заапарк Шонбрун, які з'яўляецца на сённяшні дзень самым старым у свеце.
 
Пасля смерці Марыі Тэрэзіі, Палац Шонбрун выкарыстоўваўся толькі ў якасці летняй рэзідэнцыі імператараў.
 
=== XIX—XX стагоддзі ===
У [[1805]] і [[1809]] палац двойчы займаў [[Напалеон]]. Французскі імператар размяшчаўся ў мемарыяльных пакоях [[Франц I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Франца I Стэфана]], ва ўсходнім крыле палаца. У гэтай жа часці палаца ў [[1830]] нарадзіўся [[Франц Іосіф]].
 
Узыходжанне на трон [[Франц Іосіф|Франца Іосіфа]] ў [[1848]] адзначыла новую выдатную эпоху ў гісторыі замка. Імператар абраў Шонбрун у якасці сваёй галоўнай рэзідэнцыі і правёў у ім вялікую частку свайго жыцця.
 
Значныя змены ў замку былі зроблены падчас падрыхтоўкі да жаніцьбы імператара Франца Іосіфа на герцагіні Баварскай [[Елізавета, імператрыца Аўстрыі|Елізавеце]].
 
У [[1945]] частка замка была пашкоджана ў выніку бамбардзіровак. Пасля вайны брытанскае камандаванне абрала палац у якасці свайго штаба.
 
З [[1992]] года Шонбрун (за выключэннем садоў палаца) кіраваўся кампаніяй Schloß Schönbrunn Kultur- und BetriebsGmbH, якая гарантавала эфектыўнае кіраванне і шырокую праграму рэканструкцыі і захавання будынка.
 
== Памяшканні палаца ==
 
Сёння замак налічвае 1441 пакой разнастайных памераў. 190 памяшканняў, якія не належаць музею, здаюцца ў арэнду прыватным асобам. Для наведвальнікаў адкрыты толькі сорак пакояў.
 
== Турызм ==
 
Пасля падзення манархіі ў Аўстрыі насельніцтва Вены вырашыла, што Парк Шонбрун з'яўляецца вельмі прывабным месцам для адпачынку і шпацыраў. Хутка парк і палац былі адкрыты публіцы, прыцягваючы штогод больш шасці мільёнаў наведвальнікаў (з іх 1,5 мільёнаў — наведвальнікі замка). Палац з усімі прылеглымі тэрыторыямі з'яўляецца важным турыстычным комплексам, які ўплывае на ўсю турыстычную галіну горада.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Хофбург]] — зімовая рэзідэнцыя венскага двара
* [[Гларыета Шонбруна]]
* [[Заапарк Шонбрун]]
 
Палац і парк улючаны ў [[Сусветная спадчына|спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА]].
== У Сеціве ==
{{commons|Palace and gardens of Schönbrunn|выгляд=міні}}
* [http://www.schoenbrunn.at OfficialАфіцыйны websiteсайт]
* [http://surfvienna.net/index.php/en/component/content/article/56/181-vorschloss surfvienna.net - 360° Panoramas]
* [http://www.fco.gov.uk/Files/kfile/schoenbrunnhistory.pdf ''Schönbrunn Palace: My Way of Telling History''] (.[[pdf]] format)
* [http://www.classictic.com/en/Vienna/Orangerie-Schoenbrunn Orangerie Schönbrunn]
{{museum-stub}}
 
{{Славутасці Вены}}
{{Сусветная спадчына ў Аўстрыі}}
 
[[Катэгорыя:Аўстрыя]]