Беларускі нацыянальны камітэт (Гродна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 1:
'''Беларускі нацыянальны камітэт''' (БНК) у [[Гродна|Гродне]], '''Гродзенскі беларускі нацыянальны камітэт''' — прадстаўнічы орган беларускіх нацыянальных арганізацый Гродзеншчыны ў 1918-21.
 
Беларускі нацыянальны камітэт у Гродне створаны ў лістападзе 1918 на агульным мітынгу, скліканым па ініцыятыве ўпаўнаважанага [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]] [[К. Цярэшчанка|К. Цярэшчанкі]]. У склад БНК увайшлі [[А. Грыкоўскі]] (першы старшыня), Я. Натусевіч (старшыня з сакавіка 1919), С. Качынскі, [[А. Якубецкі]]; пазней кааптаваны [[П. Аляксюк]], [[К. Бялецкі]], [[Т. Вернікоўскі]], [[Л. Дзекуць-Малей]], У. Курбскі-Кузняцоў і інш. БНК ствараў беларускія школы, культурна-асветныя гурткі і кааператывы, выступаў супраць прарасійскай арыентацыі Гродзенскай беларускай губернскай управы, адзін з арганізатараў [[Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд 1918|Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда 1918]]. ВьшаваўВыдаваў газету [[Зорка (1919)|«Зорка»]] (май 1919, выйшлі 2 нумары), у студзені 1919 адкрыў у Гродне беларускі клуб «Наша хатка». Дзейнічаў сумесна з [[Грамада беларускай моладзі ў Горадні|Грамадой беларускай моладзі ў Горадні]], [[Гродзенская павятовая рада|Гродзенскай павятовай радай]], [[Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай радай Гродзеншчыны]], Цэнтральнай беларускай вучыцельскай радай Гродзеншчыны. 3-за палітычнага і адміністрацыйнага ўціску польскіх акупацыйных улад з восені 1919 да вясны 1920 не дзейнічаў. 28.3.1920 абраны новы склад БНК: [[С. Баран]] (старшыня), І. Антонаў, К. Бялецкі, Л. Дзекуць-Малей, У. Курбскі, С. Якавюк, М. Якімовіч, У. Федарук і інш. Знаходзіўся пад уплывам беларускіх эсэраў і стаяў у апазіцыі да акупацыйных улад Польшчы. Пры камітэце створаны адміністрацыйны, арганізацыйны, культурна-асветны і дабрачынны аддзелы, юрыдычнае бюро. Працаваў у кантакце з [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны]], [[ЧБНК|Часовым Беларускім нацыянальным камітэтам]] у [[Мінск]]у, [[Беларуская цэнтральная школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай радай]], Беларускай школьнай радай у Гродне. Стварыў апякунскую раду на чале з Л. Дзекуць-Малеем для падтрымкі мясцовага дзіцячага прытулку, імкнуўся стварыць свой аддзел інструктараў для арганізацыі нацыянальна-культурнай працы ў паветах Гродзенскай губерні. 3 прыходам Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 на нелегальным становінгчыстановішчы. Члены БНК С. Баран і Л. Дзекуць-Малей у жніўні 1920 увайшлі ў склад Гродзенскага губернскага рэўкома. Пасля вяртання польскіх войск кіраўніцтва ў БНК перахапілі т.зв. паланафілы на чале з [[В. Адамоеіч]]ам (выдаваў газету «[[Газета «Беларускае слова» (1926)|Беларускае слова]]»). БНК падтрымаў вайсковую акцыю [[С. Булак-Балаховіч]]а. У студзені 1920 да кіраўніцтва вярнуліся беларускія эсэры (старшыня С. Баран). У студзені 1921 БНК скасаваны польскімі ўладамі, яго функцыі пэўны час выконваў гродзенскі філіял [[Беларускага камітэт, Варшава|Беларускага камітэта ў Варшаве]].
 
==Літаратура==