Нёманская нізіна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: ru:Неманская низина
др Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 1:
[[Выява:Liskiava_NemanLiskiava Neman.jpg|thumb|right|Нёманская нізіна]]
'''Нёманская нізіна''' — [[нізіна]] на захадзе [[Беларусь|Беларусі]], пераважна ў [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]], уздоўж ракі [[Рака Нёман|Нёман]] ад [[Стаўбцоўская раўніна|Стаўбцоўскай раўніны]] да [[Балтыйская града|Балтыйскай грады]] ([[Літва]]). Працягласць з захаду на ўсход - 160 км, шырыня з поўначы на поўдзень - 20-55 км. Вышыня над узроўнем мора - 80 - 160 м. Плошча - каля 8,3 тыс. км². Падзяляецца на [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманскую]] і [[Сярэднянёманская нізіна|Сярэднянёманскую]] нізіны.
 
Мяжуе з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім]], [[Навагрудскае ўзвышша|Навагрудскім]], [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім]], [[Гродзенскае ўзвышша|Гродзенскім]] і [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім]] узвышшами, а таксама з [[Капыльская града|Капыльскай]] градой і [[Лідская раўніна|Лідскай]] раўнінай.
 
На тэрыторыі працякае мноства [[рака|рэк]], буйнейшыя з якіх Нёман і яго прытокі - [[Рака Сула|Сула]], [[Рака Уса, прыток Нёмана|Уса]], [[Рака Бярэзіна, прыток Нёмана|Бярэзіна]], [[Рака Гаўя, прыток Нёмана|Гаўя]], [[Рака Дзітва|Дзітва]], [[Рака Котра|Котра]], [[Рака Уша, прыток Нёмана|Уша]], [[Рака Сэрвач, прыток Нёмана|Сэрвач]], [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], [[Рака Шчара|Шчара]], [[Рака Зэльвянка|Зэльвянка]], [[Рака Рось|Рось]], [[Рака Свіслач, прыток Нёмана|Свіслач]], [[Рака Чорная Ганча|Чорная Ганча]].
Сустракаюцца невялікія [[возера|азёры]] [[ледавіковы перыяд|ледавіковага перыяду]]. Буйныя азёры: [[Возера Белае, Гродзенскі раён|Белае]], [[Возер Рыбніца|Рыбніца]], [[Возера Берштаўскае|Берштаўскае]], [[Возера Верхаўскае|Вераўскае]].
 
Каля 35% нізіны займаюць [[лес|лясы]] ([[сасна|сасновыя]], [[яліна|яловыя]], [[змешаны лес|змешаныя]]), радзей — [[дуброва|дубровы]]. У межах Нёманскай нізіны знаходзяцца заказнікі дзяржаўнага значэння: ландшафтныя — Азёры, [[Ліпічанская пушча]], [[Катранская пушча|Котра]]; біялагічныя — Гожаўскі, Парэцкі, Сапоцкінскі. На беразе Нёмана ўнікальнае геалягічнае агаленьне Самастрэльнікі ([[Мастоўскі раён]]). Зоны адпачынку: дзяржаўнага значэння — Азёры, Масты; мясцовага значэння — Дзітва, Морына, Воўпа, Скідаль, Сонічы, Высокае і іншыя.<ref><small>Турысцкая энцыклапедыя Беларусі. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978—985-11-0384-9</small></ref>
 
На тэрыторыі нізіны існуюць радовішча [[Карысныя выкапні Беларусі|карысных выкапняў]] - [[гліна|гліны]], [[крэйда|крэйды]], [[мергель|мергелю]], [[пясок|будаўнічых пяскоў]].