Аляксандр Коўш: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 3:
Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў на Століншчыне. Пасля заканчэння бухгалтарскіх курсаў працаваў у Люблінскім аддзеле Расійскага дзяржаўнага банка, з якім напачатку 1-й сусветнай вайны эвакуіраваны ў [[Разань]], потым у [[Майкоп]]. У 1921 вярнуўся ў [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]] і ў [[Гродна|Гродне]] пасвячоны ў святары. 3 1925 у [[Вільня|Вільні]], настаяцель прыхода ў Шніпішках (цяпер у межах горада), галоўны бухгалтар Беларускага кааператыўнага банка, выкладчык Закона Божага ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Выступаў у друку з артыкуламі па пытаннях беларусізацыі праваслаўнай царквы, аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. У [[1927]] у сувязі з забаронай дзейнасці [[БСРГ|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] арыштаваны польскімі ўладамі, аднак у [[1928]] апраўданы. У 1928-29 рэдакгар-выдавец царкоўна-грамадскага часопіса «[[Беларуская зарніца (1928)|Беларуская зарніца]]», кіраўнік секцыі Чырвонага Крыжа пры Беларускім цэнтры. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным руху пазбаўлены польскімі ўладамі месца настаяцеля Пятнідкай царквы ў Вільні і высланы святаром у в. Кастылі Вілейскага пав. У [[1939]] вярнуўся ў Вільню, быў настаяцелем царквы св. Мікалая. У 1941 прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. У 1943 за садзеянне ў выратаванні яўрэйскага насельніцтва арыштаваны гестапа ў г.п. [[Плешчаніцы]] і расстраляны.
 
Меў сына, таксама праваслаўнага святара, [[Святаслаў Коўш|Святаслава]] і дачку [[Зоя Кратовіч|Зою]], якая брала ўдзел у беларускім руху — [[Беларускі студэнцкі саюз]] <ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=21603 У Вільні зьнесьлі дом Зоі Каўшанкі] //[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]] 18 лiстапада 2008 </ref>.
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
{{DEFAULTSORT:Коўш Аляксандр}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[be-x-old:Аляксандар Коўш]]