Іаахім Лялевель: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Joachim Lelewel q.PNG|thumb|Іаахім Лялевель]]
{{вызнч|1=Іаахім (Яўхім)}} {{вызн|1=Лялевель}} (''Joachim Lelewel''; [[22 сакавіка]] [[1786]], [[Варшава]]  — [[29 мая]] [[1861]], [[Парыж]]), польскі гісторык і грамадскі дзеяч.
 
Скончыў [[Віленскі універсітэт]] (1808), дзе ў 1815—1818 і 1821—1824 займаў кафедру гісторыі. Пасля выкрыцця таемных студэнцкіх таварыстваў «[[Таварыства філаматаў|філаматаў]]» і «[[Таварыства філарэтаў|філарэтаў]]» адхілены ад выкладання як іх ідэйны натхніцель. Пераехаўшы ў Варшаву, усталяваў сувязь з таемнымі польскімі патрыятычнымі арганізацыямі. У 1828 абраны дэпутатам Сейма. З пачатку паўстання 1830—1831 Іаахім Лялевель як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху стаў старшынёй [[Патрыятычнае таварыства|Патрыятычнага таварыства]] і ўвайшоў у Часовы ўрад, у складзе якога дамагаўся правядзення шэрагу рэвалюцыйных мер (надзяленне часткі сялян зямлёй і інш.). Пасля паразы паўстання эміграваў у ва Францыю, дзе ўзначаліў [[Нацыянальны польскі камітэт]], які аб'яднаў дэмакратычныя сілы польскай эміграцыі. За апублікаванне камітэтам напісанага І. Лялевелям заклікі "«Да братоў рускіх"», які змяшчаў заклік да сумеснай барацьбы супраць царызму, быў высланы ў 1833 з Францыі. У Бруселі стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Польшча», «Аб'яднанне» і інш.; актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці заснаванай у Бруселі міжнароднай Дэмакратычнай асацыяцыі, якая ставіла сваёй мэтай яднанне і брацтва народаў.
 
Іаахім Лялевель  — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Незалежна ад французскіх гісторыкаў Цьеры, Гізо і інш. І. Лялевель прыйшоў да разумення гістарычнага працэсу як барацьбы класаў (сялян і землеўласнікаў), патрабаваў, каб гісторыя стала летапісам народнага жыцця, падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Для яго прац характэрная дэмакратычная, рэспубліканская і антыклерыкальная тэндэнцыі. Гісторыка-сацыялагічныя погляды І. Лялевеля з'явіліся асновай фарміравання польскай прагрэсіўнай грамадскай думкі 1820—1860-х гадоў. (Э. Дэмбоўскі, Т. Крэмпавецкі). Аўтар шматлікіх прац па палітычнай гісторыі Польшчы і [[ВКЛ]] з найстаражытных часоў па [[19 ст.]], гісторыі польскага сялянства, заклаў асновы шэрагу дапаможных дысцыплін у польскай гістарычнай навуцы.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=|Hleb-Koszańska H., Kotwiczówna М., Bibliografia utworów Joachima Lelewela, Ossolineum, Wrocław, 1952.|[http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/pollel/Кеневич_Стефан._Лелевель.html Стефан Кеневич. «Лелевель». Москва, 1970. (Перевод с польского).]|Від=Б}}
* Hleb-Koszańska H., Kotwiczówna М., Bibliografia utworów Joachima Lelewela, Ossolineum, Wrocław, 1952;
* Стефан Кеневич [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/pollel/Кеневич_Стефан._Лелевель.html «Лелевель»] / Перевод с польского. — М., 1970. — Эл.рэсурс [http://pawet.net/ pawet.net]