Розніца паміж версіямі "Святаслаў Усяславіч"

др
др (афармленне)
Паводле слушнага меркавання А. Прэснякова і Т. Васілеўскага, па бацьку Святаслаў атрымаў [[Віцебскае княства|Віцебскі ўдзел]], даследчыкі зыходзяць з таго, што нашчадкі Святаслава трымалі гэтае княства пазней<ref>Пресняков A. E. Княжое право в Древней Руси. — Петроград, 1909. − 326 с. С. 118</ref><ref>Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. -R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. S. 337</ref>. Гэтаму пярэчаць Л. Аляксееў і А. Рапаў, быццам ў 1-й палове 12 ст. Віцебскае княства ўваходзіла ў склад Смаленскай зямлі<ref>Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., −1975. С. 230—232.</ref><ref>Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 56.</ref>, але ў крыніцах няма пацверджання гэтае думкі. Наадварот, пазней (2-ая пал. 12 ст.) нашчадкі Святаслава аддавалі Віцебск смаленскім князям наўзамен падтрымкі сваіх прэтэнзій на полацкі сталец. Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль не захавалася, верагодна ён падтрымліваў антыкіеўскую палітыку іншых [[Ізяславічы Полацкія|Ізяславічаў]], таму разам з іншымі полацкімі князямі ў 1130 быў высланы ў Візантыю, дзе верагодна і памёр. Гледзячы на пераклік высланых князёў, Святаслаў быў малодшым сынам Усяслава Полацкага. У [[Кукенойс]]е знойдзена пячатка Святаслава.
 
== Візантыйскае сваяцтва? ==
== Сваяцтва з Комнінамі ==
Існуе неверагодная версіягіпотэза, якая пайшла ад часоў беларускага Адраджэння (кан. 19 — пач. 20 ст.), што жонкаю Святаслава была Сафія — дачка [[Канстанцін IХ Манамах|Канстанціна IХ Манамаха]]. Але падобная дачка Канстанціна IХ невядомая з крыніц і сам імператар памёр у 1055 годзе. Вытокі версіі ў няўважлівым чытанні паведамлення [[В. М. Тацішчаў|В. М. Тацішчава]], быццам [[Васілька Святаславіч]] унук Манамаха — Тацішчаў меў на ўвазе Уладзіміра Манамаха — самога ўнука Канстанціна IХ праз маці. Паведамленне Тацішчава таксама не пацверджана крыніцамі, але меркаванне, што Святаслаў быў у шлюбе з дачкой Уладзіміра Усеваладавіча «Манамаха» — Сафіяй, прымаецца многімі навукоўцамі з розных прычын і лічыцца верагодным. Існуе яшчэ адна неверагодная гіпотэза, як развіццё першай, што жонка Святаслава была невядомай з крыніц дачкой [[Іаан II Комнін|Іаана II Комніна]]. Гэта тэарэтычна магчыма, але толькі дапусціўшы, што гэта быў ужо не першы шлюб Святаслава і адбыўся пасля 1130 году, калі 70-гадовым Святаслаў быў выгнанні ў Візантыі, а вядомыя дзеці Святаслава былі ад першага (першых) шлюбаў, што ў сваю чаргу супярэчыць паведамленню ТацішваТацішчава.<ref>Літопис Руський / Переклад і комент. Л. Махновець. — К., 1989. — 590 с. — С. 185.</ref>
 
== Радавод ==