Беларуская сацыялістычная грамада: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: nl:Wit-Russische Socialistische Hramada
апiска
Радок 17:
Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы [[1907]] г. лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.
 
У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] на акупіраванай немцамі тэрыторыі дзейнічала створаная членамі БСГ [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група]]. На неакупіраванай тэрыторыі БСГ аднавіла сваю дзейнасць у [[Петраград]]зе ў пачатку сакавіка [[1917]] г. на сходзе 30 былых членаў гэтай партыі, што апынуліся там як бежанцы. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашленызацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў.
 
[[25 сакавіка]] [[1917]] г. пачала работу канферэнцыя БСГ у [[Мінск]]у, на якой члены партыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. Была прынята рэзалюцыю аб аднаўленні дзейнасці партыі на Баларусі. [[26 сакавіка]] канференцыя аб'явіла сябе [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'ездам нацыянальных партый і арганізацый]]. У выніку працы з'езда ў Мінску з'явіўся палітычны цэнтр у форме [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК)]], які адводзіў сабе ролю часовага агульнакраёвага органа ўлады, прызванага забяспечыць абвяшчэнне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. БСГ атрымала 10 месцаў у камітэце.