Грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: ie:Fungi (deleted)
Радок 15:
Грыбы спалучаюць прыкметы [[расліны|раслін]] (нерухомасць, верхавінкавы тып росту, наяўнасць клетачных сценак і інш.) і [[жывёлы|жывёл]] (гетэратрофны тып абмену, наяўнасць [[хіцін]]у, утварэнне мачавіны і глікагену і інш.). Маюць асобы цыкл развіцця (змена ядзерных фаз, дыкарыятычны стан, разнаякаснасць ядзер у межах адной клеткі — гетэракарыёз і інш.). Раней грыбы адносілі да ніжэйшых раслін.
 
Вядома больш за 100 тыс. відаў грыбоў, пашыраных па ўсім зямным шары. Падзяляюцца на <!--3 аддзелы:-->[[ааміцэты]], [[слізевікі]] і [[сапраўцныясапраўдныя грыбы]]. Сярод апопшіхапошніх вылучаюць [[аскаміцэты]], [[базідыяльныя грыбы]], [[зігаміцэты]], [[недасканалыя грыбы]], [[хітрыдыяміцэты]].
 
Вегетатыўнае цела большасці грыбоў уяўляе сабой [[міцэлій]] (грыбніцу), які складаецца з адна- ці шматклетачных разгалінаваных тонкіх ніцей — гіфаў, што ў працэсе развіцця ўтвараюць строму або пладовыя целы рознай марфалогіі. Арганізмы ніжэйшых грыбоў (слізевікі, хітрыдыяміцэты) прадстаўлены голымі плазмодыямі. У жыццёвым цыкле грыбоў магчымы розныя стадыі развіцця (плеямарфізм). Аднаклетачны стан назіраецца ў перыяд размнажэння (напр., у спор). Грыбы размнажаюцца вегетатыўным, бясполым і палавым спосабамі.