Курапатка белая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат змяніў: uk:Куріпка біла
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60:
Птушка сярэдняй велічыні, маса 650-750 г. Ярка выражаны сезонны і, у меньшай ступені, полавы дымарфізм: у самца 4, а ў самкі 3 сезонныя ўбранні за год. Зімой абедзве птушкі маюць белае апярэнне. Вясной у самцоў тулава, крылы і хвост белыя, а галава, шыя і валляк - каштанава-рыжыя. Самка пасля зімы адразу прымае летняе ўбранне, якое, як і ў самца, летам мае рыжаватыя, жаўтаватыя і бураватыя таны, прычым афарбоўка самкі больш бледная. Восенню афарбоўка самца і самкі амаль аднолькавая - на фоне летняга ўбрання паяўляюцца ярка-рыжыя пёры.
[[File:2000. Stamp of Belarus 0371.jpg|thumb|left|Белая курапатка на паштовай марцы Беларусі]]
[[File:Lagopède des saules MHNT.jpg|thumb| '' Lagopus lagopus lagopus'']]
 
Шлюбныя гульні пачынаюцца пасля паяўлення праталін. Гнёзды робіць на мохавых купінах, часта схаваны пад галінкамі багуну або іншых балотных раслін. У кладцы 8-12 яек памерамі 42,7 x 30,8 мм, бледна жоўтых з карычневымі і бураватымі плямінкамі і крапінкамі. Лётны маладняк - у сярэдзіне чэрвеня, дасягае вагі дарослых птушак у пачатку верасня. Зімой корміцца пупышкамі і парасткамі вярбы і бярозы, вясной, летам і восенню - лісцем падбелу, талакнянкі, багнаўкі і чарніц.