Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др неіснуючыя выявы
др Добавил шаблон партии и логотип
Радок 1:
{{Картка:Партыя
{{Камунізм}}
| party_name = Камуністычная партыя Савецкага Саюза (КПСС)
| party_origname = Коммунистическая партия Советского союза
| party_logo = Pin of the Flag of CPSU.png
| leader =
| foundation =
* [[1912]]
* Роспуск [[1991]]
| alliance =
* [[Комсомол]]
* [[Камуністычная партыя Беларусі]]
| ideology = [[Марксізм-ленінізм]]
| membership =
| headquarters = [[СССР]], [[горад Масква]]
| motto = Пралетарыі ўсіх краін яднайцеся
| anthem = [[Інтэрнацыянал (гімн)|Інтэрнацыянал]]
| website =
}}
'''Камуністычная партыя Савецкага Саюза''' (КПСС) — палітычная аргаінізацыя, якая з кастрычніка [[1917]] была кіруючай у [[РСФСР]], з [[1922]] да лістапада [[1991]] — у [[СССР]]. Яе тэарэтычная аснова — [[марксізм-ленінізм]]. На працягу большай часткі гісторыі СССР — адзіная партыя, вядучая палітычная сіла савецкага грамадства.
 
Радок 6 ⟶ 23:
 
Першая Праграма партыі, прынятая на II з'ездзе РСДРП, складалася з праграмы-мінімум і праграмы-максімум, якія вызначалі буржуазна-дэмакратычны і сацыялістычны этапы рэвалюцыйнай барацьбы: звяржэнне самадзяржаўя, перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную пабудова сацыялістычнага грамадства — першай ступені камуністычнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі.
{{Камунізм}}
 
У перыяд рэвалюцыі 1905—07 бальшавікі выступалі за гегемонію ў ёй пралетарыяту, за ўзброенае паўстанне і ўзбраенне народа. III з'езд РСДРП (1905, Лондан) ахарактарызаваў гэту рэвалюцыю як буржуазна-дэмакратычную, у якой галоўнай рэвалюцыйнай сілай і гегемонам з'яўляецца рабочы клас, а яго саюзнікам — сялянства. Мэта рэвалюцыі — барацьба за дэмакратычную рэспубліку з магчымым перарастаннем буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную шляхам узброенага паўстання. Кіруючым органам паўстання павінен быў стаць часовы рэвалюцыйны ўрад, здольны склікаць Устаноўчы сход. Ранейшыя раўнапраўныя і незалежныя цэнтры кіраўніцтва партыі — Цэнтральны камітэт (ЦК) і Цэнтральны орган (ЦО, напачатку газета «Искра»), а таксама Савет партыі, які ўзгадняў іх работу, — былі скасаваны. Паводле новага Статута выбраны адзін кіруючы цэнтр — ЦК партыі, які дзейнічаў за мяжой. Меншавікі не ўдзельнічалі ў з'ездзе, правялі ў гэты час у Жэневе сваю канферэнцыю і выбралі кіруючы орган — арганізацыйны камітэт. На тэрыторыі Расіі партыйную работу арганізоўвала Рускае бюро ЦК РСДРП. У Самары дзейнічала Усходняе бюро ЦК РСДРП. Цэнтральным органам партыі стала газета «Пролетарий». Бальшавікі актыўна падтрымлівалі створаныя ў ходзе рэвалюцыі 1905—07 Саветы рабочых і Саветы салдацкіх дэпутатаў, выступалі за ператварэнне іх у органы ўзброенага паўстання, зародак новай рэвалюцыйнай улады. Калі ўзброенае паўстанне ў снежні 1905 пацярпела паражэнне, многія бальшавіцкія арганізацыі былі разгромлены. Як і ў 1-ю Дзяржаўную думу, бальшавікі ў пач. 1906 байкатавалі выбары ў т.зв. Булыгінскую думу, што пазней прызналі памылкай.