Камуністычная партыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
{{Камунізм}}
{{Картка:Партыя
| party_name = Камуністычная партыя Беларусі
| party_origname = Коммунистическая партия Беларуси
| party_logo = Коммунистическая Партия Беларуси.jpg
| leader = Тацяна Голубева
| foundation =
* [[1918]] - [[1991]]
* Востановлена [[2 лістапада]] [[1996]]
| alliance =
* Блок [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]
| ideology = [[камунізм]], [[марксізм-ленінізм]]
| membership = 6000
| headquarters = {{Сцяг Беларусі}} [[Мінск]], [[Беларусь]]
| motto = [[Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!]]
| anthem = [[Інтэрнацыянал (гімн)|Інтэрнацыянал]]
| website = [http://comparty.by/ www.comparty.by]
}}
'''Камуністычная партыя Беларусі''' (КПБ), да 1952 Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) — палітычная арганізацыя, да 1991 састаўная частка Камуністычнай партыі Савецкага Саюза ([[КПСС]]). Левая [[Палітычныя партыі Беларусі|палітычная партыя ў Беларусі]].
 
Радок 22 ⟶ 6:
 
Народны камісар па справах нацыянальнасцей [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І. Сталін]] у адносінах да беларусаў ажыццяўляў бальшавіцкую палітыку праз [[Беларускі нацыянальны камісарыят]] (Белнацком), з якім супрацоўнічалі дзеячы [[БСДП|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП) і [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]]: [[А. Луцкевіч]], [[І. Луцкевіч]], [[Я. Лёсік]], [[А. Чарвякоў]], [[З. Жылуновіч]] і інш. Дырэктыва Наркамнаца РСФСР ад [[27 снежня]] [[1918]] г. вызначыла асноўныя прынцыпы партыйна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Паводде яе старшыня [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнага Бюро КП(б)Б]] або ЦК КП(б)Б павінен быў адначасова з'яўляцца прадстаўніком ЦК РКП(б) і ўрада Расійскай Федэрацыі ў беларускіх органах улады. Правы і абавязкі ЦБ КП(б)Б і ўрада Беларусі заставаліся такімі ж, як і ў былога Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту ([[Аблвыкамзах]]а). Гэта азначала поўную залежнасць ад ЦК РКП(б) і ўрада Савецкай Расіі.
{{Камунізм}}
 
[[29 снежня]] [[1918]] г. [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|І.Сталін]] паведамляў старшыні Аблвыкамзаха [[А. Мяснікоў|А. Мяснікову]], што «сёння выязджаюць у Смаленск беларусы (дэлегаты ад Беларускіх секцый РКП(б). Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі і У. Леніна прыняць іх, як малодшых братоў, магчыма яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць сваё жыццё партыйнай савецкай рабоце». Хоць кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) не падзяляла ідэю Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) аб стварэнні Кампартыі Беларусі і абвяшчэнні Беларусі Сацыялістычнай Савецкай Рабоча-Сялянскай Рэспублікай, яно падпарадкавалася ўказанням цэнтра. [[30 снежня]] [[1918]] г. у [[Смаленск]]у пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). 206 яе дэлегатаў прадстаўлялі 17771 камуніста ад партыйных арганізацый Мінскай, Маііпёўскай, Віцебскай, Смаленскай, беларускіх партыйных арганізацый Віленскай і Чарнігаўскай губ. Па прапанове Мяснікова Канферэнцыя абвясціла сябе «I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі». У рашэннях I з'езда падкрэслівалася, што работу ўсіх партыйных арганізацый узначальвае ЦБ, якое з'яўляецца «вярхоўным органам у рэспубліцы і верным вокам Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі ўсіх расійскіх савецкіх сацыялістычных рэспублік». У «Палажэнні аб партыйных арганізацыях» вызначаліся агульныя палажэнні, схема арганізацый, палажэнні аб фракцыях, «Інструкцыя для работ раённага і падраённага камітэтаў», абавязкі камуніста. Яно ўяўляла сабой спалучэнне асноўных праграмных і статутных палажэнняў РКП(б). У «Інструкцыі» падкрэслівалася, што «ячэйкі не з'яўляюцца органамі дзяржаўнай улады, не павінны непасрэдна ўмешвацца ў работу Саветаў і іх устаноў, а толькі ў сілу партыйнай дысцыпліны дзейнічаць цераз сваіх членаў, якія працуюць у савецкіх органах, і толькі такім чынам кіруюць іх работай». Аднак на справе прынцыпы дэмакратычнага цэнтралізму не заўсёды выконваліся і ўся дзейнасць КП(б)Б рэгламентавалася ўказаннямі цэнтральных органаў і кіраўнікоў РКП(б).
Радок 173 ⟶ 156:
 
== Аднаўленне дзейнасці ==
{{Картка:Партыя
| party_name = Камуністычная партыя Беларусі
| party_origname = Коммунистическая партия Беларуси
| party_logo = Коммунистическая Партия Беларуси.jpg
| leader = Тацяна Голубева
| foundation =
* [[1918]] - [[1991]]
* Востановлена [[2 лістапада]] [[1996]]
| alliance =
* Блок [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]
| ideology = [[камунізм]], [[марксізм-ленінізм]]
| membership = 6000
| headquarters = {{Сцяг Беларусі}} [[Мінск]], [[Беларусь]]
| motto = [[Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!]]
| anthem = [[Інтэрнацыянал (гімн)|Інтэрнацыянал]]
| website = [http://comparty.by/ www.comparty.by]
}}
[[2 лістапада]] [[1996]] г. адбыўся [[XXXIII (трыццаць трэці) з'езд КПБ|XXXIII (I аднаўленчы) з'езд КПБ]]. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў. Старшынёй Савета партыі абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку [[1997]] г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку прэзідэнта [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Лукашэнкі]] і з'яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.