Сяргей Іванавіч Законнікаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 24:
'''Сяргей Іванавіч Законнікаў''' (нар. [[16 верасня]] [[1946]] г., в. Слабада [[Бешанковіцкі раён|Бешанковіцкага р-на]]) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
 
Скончыў філалагічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага Дзяржаўнагадзяржаўнага Ўніверсітэтаўніверсітэта]] ў [[1969]] г. У [[1969]]-[[1970]] гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе [[Барысаўскі раён|Барысаўскага раёна]]. Пасля - супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» ([[1970]]-[[1971]]), сакратар Ушацкага райкома камсамолу ([[1972]]-[[1975]]). З сакавіка 1975 г. - карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «[[Чырвоная змена]]», з кастрычніка 1975 г. - карэспандэнт газеты «[[Звязда]]». З [[1978]] г. - інструктар, з [[1979]] г. - загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры [[ЦК КПБ]], з [[1986]] г. - галоўны рэдактар часопіса «[[Полымя (1922)|Полымя]]». Сябра [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтра]] з [[1989]] г. Сябра СП СССР з 1977 г.
 
Першы верш апублікаваў у [[1963]] г. (газета «Віцебскі рабочы»). У [[1970]] г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.