Розніца паміж версіямі "Польская Рэспубліка (1918—1939)"

 
=== Канец ===
Пачатак Другой сусветнай вайны паклаў канец II Рэчы Паспалітай. Агрэсія ў Польшчу пачалася 1 верасня 1939 года, праз тыдзень пасля падпісання таемнага [[Пакт Молатава-Рыбентропа|пакту Молатава-Рыбентропа]], і скончылася 6 кастрычніка 1939, калі [[Нацысцкая Германія|Германія]] і [[СССР|Савецкі Саюз]] акупавалі цалкам Польшчу (за выключэннем [[Віленшчына|Віленскага рэгіёну]], які быў далучаны да Літвы).
 
У канцы верасня 1939 было сфармавана і да 6 ліпеня 1945 прызнавалася многімі краінамі законным прадаўжальнікам Польскай Рэспублікі [[Урад Польшчы ў выгнанні]], а таксама падпарадкаваная яму адміністрацыя ў акупаванай Польшчы - [[Польская падпольная дзяржава]] і яе палітычныя і ваенныя структуры ([[Армія Краёва]]). Спыненне дыпламатычнага прызнання польскага ўрада ў выгнанні [[Вялікабрытанія|Злучаным Каралеўствам]] і [[ЗША]] 6 ліпеня 1945 і пасля іншымі краінамі свету варта лічыць фактычным канцом Другой Польскай Рэспублікі як суб'екта міжнароднага права.
28

правак