Жыта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DSisyphBot (размовы | уклад)
др r2.5.1) (робат дадаў: kk:Қарабидай
Вынесла ў Жыта пасяўное
Радок 23:
}}
'''Жы́та''' (''Secale'') — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў. 6 — 8 відаў.
 
== Апісанне ==
Вырошчваюць (з 1 — 2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах [[Паўночнае паўшар'е|Паўночнага паўшар'я]] жыта пасяўное (''Secale cereale'') — азімыя і яравыя формы. У [[Беларусь|Беларусі]] жыта азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур. Жыта пасяўное — аднагадовая расліна вышынёй 60 — 180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невялікім чубком. Зерне мае 9 — 13 % [[бялкі|бялкоў]], 55 — 70 % [[крухмал]]у, 1 — 2 % [[тлушч]]у, [[вітаміны]] Вр Вд, [[вітамін PP|PP]]. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да −20 °C (на глыбіні вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя гатункі беларускай селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.
 
== Гісторыя культуры ==