Рубікон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
 
Гэтая рака вядомая галоўным чынам дзякуючы выразу «перайсці Рубікон», які азначае беззваротнае рашэнне. Гісторыя гэтага выказвання звязана з тым часам, калі [[Юлій Цэзар]] не быў імператарам, а быў усяго толькі ваеначальнікам (праконсулам), а Рым быў рэспублікай. Па законе праконсул меў права ўзначальваць войска толькі за межамі Італіі. Аднак [[10 студзеня]] 49 да н. э. ён са сваім войскам падышоў да Рубікона. Але не быў упэўнены ў сіле свайго войска і таму вагаўся, бо ў выпадку няўдачы ён будзе падвергнуты публічнай ганьбе і катаванням. Ён перайшоў праз Рубікон і пасля грамадзянскай вайны стаў імператарам.
 
Адсюль крылаты выраз «перайсці Рубікон» — прыняць беспаваротнае рашэнне.
 
Дакладная ідэнтыфікацыя Рубікона з якой-небудзь з сучасных рэчак ускладнена тым, што з часоў антычнасці напрамкі цячэння рэк у гэтай мясцовасці значна змяніліся. У 1932 рака Ф'юмічына афіцыйна атрымала назву Рубікон.