Розніца паміж версіямі "Тайпінскае паўстанне"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Тайпінскае паўстанне''' (18501864) — сялянская вайна ў Кітаі супраць маньчжур...')
 
[[File:Taiping2.PNG|thumb|Тайпінскае царства 1854 год]]
'''Тайпінскае паўстанне''' ([[1850]]—[[1864]]) — сялянская вайна ў [[Кітай|Кітаі]] супраць маньчжурскай імперыі [[Цын]], у склад якой уваходзіў Кітай, і замежных каланізатараў. Лідарам паўстання стаў хрысціянін [[Хун Сюцюань]], які стварыў Тайпінскае Нябеснае Царства — незалежная кітайская дзяржава, якая існавала адначасова з маньчжурскай імперыяй. Сама назва «Тайпін» азначае «Вялікі Спакой». Тайпінская дзяржава займала значную частку паўднёвага Кітая, пад яго юрысдыкцыяй знаходзілася каля 30 мільёнаў чалавек. Тайпіны спрабавалі праводзіць радыкальныя сацыяльныя пераўтварэнні, замену традыцыйных кітайскіх рэлігій на спецыфічнае «хрысціянства», пры гэтым [[Хун Сюцюань]] лічыўся малодшым братам Ісуса Хрыста.