Першае сербскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Belgrade pashaluk.png|left|thumb|250px350px|Белградскі пашалык]]
'''Першае сербскае паўстанне 1804—1813''' ({{lang-sr|Први српски устанак}}) — нацыянальна-вызваленчае паўстанне [[сербы|сербскага народа]] пад кіраўніцтвам [[Карагеоргій|Георгія Пятровіча]] супраць асманскага валадарства. Паўстанне пачалося ў лютым [[1804]] года ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]]. На баку паўсталых сербаў выступіла [[Расійская імперыя]], якая аказвала грашовую дапамогу і дыпламатычную падтрымку. [[Напалеон I|Францыя]], якая падтрымлівала [[Асманская імперыя|Асманскую імперыю]] у барацьбе з [[Расія|Расіяй]], і [[Габсбургская манархія|Аўстрыя]] занялі ў адносінах да паўстання варожую пазіцыю. Першапачатковы поспех быў на баку паўсталых, і ў [[Бухарэсцкая мірная дамова (1812)|Бухарэсцкая мірная дамова 1812 года]] быў уключаны пункт, які абавязвае [[Асманская імперыя|Турцыю]] падаць Сербіі ўнутранае самакіраванне. Паўстанне мела важнае значэнне для станаўлення сербскай дзяржаўнасці, але ў [[1813]] [[Асманская імперыя]], скарыстаўшыся тым, што [[Расія]] была занята вайной з [[Напалеон I|Напалеонам]], напала на Сербію і, разграміўшы сербскія войскі, аднавіла ўладу султана.
 
== Перадгісторыя ==
Сітуацыя ў [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] у канцы [[XVIII]] ст. была крытычнай: краіна без поспеху вяла [[Руска-турэцкая вайна (1787—1792)|вайну з Расіяй]], на ўскраінах імперыі панавала анархія. Пасля смерці ([[1789]]) султана [[Абдул-Хамід I|Абдул-Хаміда I]] на трон узышоў [[Селім III]] з намерам рэарганізаваць дзяржаву. Пры падтрымцы групы аднадумцаў з асяроддзя вышэйшай чыноўнай іерархіі новы султан стаў прадпрымаць рэформы ў эканамічнай, адміністрацыйнай, ваеннай і іншых абласцях. Адным з галоўных распачынанняў [[Селім III|Селіма III]] стала расфармаванне войскаў [[янычары|янычар]], якія да гэтага часу сталі неэфектыўныя і з'яўляліся пагрозай для існавання імперыі.
 
[[Выява:Belgrade pashaluk.png|left|thumb|250px|Белградскі пашалык]]
[[Белградскі пашалык]] быў [[Асманская імперыя|асманскай]] тэрыторыяй, памежнай з [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперый]]. Мяжа паміж імі праходзіла па рэках [[Дунай]] і [[Сава]], і доўгі час была арэнай баявых дзеянняў. Асноўную частку насельніцтва пашалыка складалі [[сербы]]. Адначасова з гэтым значная частка [[сербы|сербаў]] пражывала на сумежнай аўстрыйскай тэрыторыі і мела вызначаныя нацыянальна-царкоўныя правы. У горадзе [[Срэмскі-Карлоўцы]] знаходзіўся сербскі мітрапаліт.
 
Радок 51 ⟶ 52:
 
Руска-турэцкае перамір'е было ўспрынята ў Сербіі вельмі негатыўна.
 
 
Увосень [[1807]] у становішчы перамір'я новы [[турэцкі султан|султан]] распачаў спробу ўрэгуляваць адносіны з сербамі, падаўшы ім жаданую перш [[аўтаномія|аўтаномію]]. Увесну [[1808]] сербы вялі перамовы з уладамі [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]], але яны скончыліся безвынікова.
Радок 73:
Сербска-турэцкія перамовы не мелі выніку і ў [[1813|ліпене-верасні 1813]] падчас наступлення турэцкіх войскаў, і ў адсутнасць падтрымкі сербам з боку Расіі, паўстанцкія сілы былі разгромлены. Нягледзячы на абяцанне амністыі і памілавання Асманская імперыя жорстка расправілася з удзельнікамі паўстання. Пасля паражэння паўстання [[Карагеоргій]] бег у [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыю]] і на наступны год прыбыў у [[Расійская імперыя|Расію]].
 
== Вынікі паўстання ==
Паўстанне патрывала паразу. Галоўным яго вынікам стала тое, што ўпершыню за некалькі стагоддзяў [[Асманская імперыя]] у міжнародным дакуменце, якім з'яўляецца [[Бухарэсцкая мірная дамова (1812)|Бухарэсцкая мірная дамова 1812]], прызнала права сербаў на [[аўтаномія|аўтаномію]]. Падчас паўстання склаліся першыя інстытуты дзяржаўнай улады адраджаючайся Сербіі.