Розніца паміж версіямі «Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі»

катэгорыя
др
(катэгорыя)
'''Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі''' - — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор [[Народны хор імя Г.І. Цытовіча | Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г.  І.  Цытовіча]].
 
Міхаіл Дрынеўскі нарадзіўся 12 лютага [[1941]] года ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.
 
У [[1959]] годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963  г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.
 
У [[1963]] годзе паступіў у [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А.  В.  Луначарскага]] (клас [[Ганна Паўлаўна Зелянкова| Г.  П.  Зелянковай]]), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З [[1973]] годзе М. Дрынеўскі - — галоўны хармайстар, з 1975  г. - — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.  І.  Цытовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М.  П.  Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору [[Генадзь Іванавіч Цытовiч| Г. І.  Цытовічам]].
 
Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі - — [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь|заслужаны дзеяч мастацтваў БССР]] (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга | ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1986), [[Медаль Францыска Скарыны | медалём Францыска Скарыны]] (1990), [[Ордэн Францыска Скарыны | ордэнам Францыска Скарыны]] (2002), прафесар.
 
 
{{пішу||}}
 
[[ru:Дриневский, Михаил Павлович]]
 
[[Катэгорыя:Постаці беларускай музыкі]]
[[Катэгорыя:БеларускіяДырыжоры дырыжорыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Народныя артысты Беларусі]]
{{DEFAULTSORT:Дрынеўскі Міхаіл Паўлавіч}}