Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
==Прычыны==
Венскі кангрэс, які тэрытарыяльна ўладкаваў Еўропу, не даваў правоў на самавызнанне і свабоду "іншым" народам, аддаючы ім месца пад патранажам магутных дзяржаў. Доўгі час пастанаўленні кангрэса існавалі дзякуючы так званаму Свяшчэннаму саюзу, але з часам паміж еўрапейскімі краінамі сталі ўзнікаць непаразуменні. Аб'яднанне Італіі ў 1861 годзе і Германіі ў 1871 годзе, дасягнутыя нацыяналістамі, прывялі да перастаноўцы сіл. У выніку франка-прускай вайны, Францыя страціла на карысць Германіі Эльзас і Латарынгію, што пасеяла сярод французаў жаданне помсты суседзям. У Аўстра-Венгрыі і На Балканах, усе часцей успыхалі канфлікты на этнічнай глебе. У асноўным хваляванні адбываліся ў паўднёвай часцы імперыі, якую насялялі славяне, сімпатызіраваўшыя панпславізму, пашыраны Сербіяй і Расіяй. Аналагічнай дактрынай панславянізму, з'яўлялася дактрына пангерманізму. якая была пашырана сярод урада Германіі і Аўстра-Венгрыі, што безумоўна вядо да абастрэння канфлікта.
 
Аднім з фактарам напружання паміж дзяржавамі быў імпералізм. У выніку прагрэса індустрыяльнай рэвалюцыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, былі неабходныя вялікія рынкі сбыту, для сваіх тавараў, колькасць якіх павялічвалася з кожным разам. Гэтыя краіны актыўна ўдзельнічаюць у эканамічнай экспансіі Афрыкі, Азіі і Акеаніі. Англія і Францыя здолелі мірна вырашыць любыя пытанні, датычныя сваіх калоній, але не хацелі мірыцца з агрэсіўнай каланіяльнай палітыкай, якую праводзіў Другі Рэйх, што яшчэ больш павялічыла напражэнне. На Блізкім Усходзе за распадаючайся Асманскай імперыяй, уважліва назіралі Расіі і Аўстра-Венгрыя, які гатовіліся да падзелу тэрыторый саслабелага суседа.
 
На прыканцы 19 ст. узнікла новая сацыяльная і філасофская дактрына, якая атрымала назву Сацыяльны дарвінізм. Паводле гэтай тэорыі ўсе нацыі, народы і этнічныя групы, павінны весці канкурэнцыю за сусветнае першанство. Будавалася гэтая тэорыя на думках Дарвіна, а менавіта на біялагічнай эвалюцыі і міжвідавай канкурэнцыі, якія разумеецца тут як «выжыванне найболей прыстасаваных». Такая ідэалогія выдатна ўпісваецца ў імперскую палітыку, правадзімую еўрапейскімі дзяржавамі. Апраўданая жорсткая "бітва за выжыванне" паміж краінамі, вымушала мацнейшых "з'ядаць" слабейшых, што пазней, у міжваенны перыяд, дало пачатак нацыскаму расізму. Сацыяльны дарвінізм, таксама служыў апраўданнеем, за правадзімую каланізацыю ў Азіі і Афрыцы.
 
У такіх краінах, як Аўстра-Венгрыя і Германія, у дадатак, шла барацьба паміж германскай і славянскай культурамі. Менавіта ў гэты час ваенная перавага над суседзямі, стала ключом развіцця для шматлікіх еўрапейскіх цывілізацый. Тупік у імперскай палітыцы азначай бы толькі адно - крах і катастрову. Такая філасофія была каталізатарам для фарміравання патрабавальных адносін паміж дзяржавамі.
 
Большасць краін праводзілі агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы ў грамадстве ненавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся, як правакацыя.
 
== Асноўныя падзеі ==