Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

 
==Прычыны==
===Перадгісторыя===
Венскі кангрэс, які тэрытарыяльна ўладкаваў Еўропу, не даваў правоў на самавызнанне і свабоду "іншым" народам, аддаючы ім месца пад патранажам магутных дзяржаў. Доўгі час пастанаўленні кангрэса існавалі дзякуючы так званаму Свяшчэннаму саюзу, але з часам паміж еўрапейскімі краінамі сталі ўзнікаць непаразуменні. Аб'яднанне Італіі ў 1861 годзе і Германіі ў 1871 годзе, дасягнутыя нацыяналістамі, прывялі да перастаноўцы сіл. У выніку франка-прускай вайны, Францыя страціла на карысць Германіі Эльзас і Латарынгію, што пасеяла сярод французаў жаданне помсты суседзям. У Аўстра-Венгрыі і На Балканах, усе часцей успыхалі канфлікты на этнічнай глебе. У асноўным хваляванні адбываліся ў паўднёвай часцы імперыі, якую насялялі славяне, сімпатызіраваўшыя панпславізму, пашыраны Сербіяй і Расіяй. Аналагічнай дактрынай панславянізму, з'яўлялася дактрына пангерманізму. якая была пашырана сярод урада Германіі і Аўстра-Венгрыі, што безумоўна вядо да абастрэння канфлікта.
 
 
Большасць краін пачало праводзіць агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы такім чынам у грамадстве нянавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся, як правакацыя.
=== Унутраная палітыка Германіі===
На парпламенцкіх выбарах 1912 года ў Германіі, адносна вялікую колькасць галасоў атрымала партыя левых сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі). Прускія юнкеры, якія склалі большасць новага парламенту, асцерагаючыся ўзрастаючай папулярнасці левых, імкнуліся адцягнуць увагу грамадства ад палітычных спраў. Правыя пачалі шукаць знешняга канфллікту, які б з'яднаў народ і выклікаў патрыятычныя пачуцці да ўрада. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што шматлікія прускія кансерватары выступалі супраць любых ваенных дзеянняў, нават пераможных, лічачы што вайна можа выклікаць рэвалюцыйны настрой, калі б яна была доўгай і знішчальнай.
===Крах саюзаў===
Першая сусветная вайна ад часці была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў Антанты (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і Тройственнага саюза (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы канцлеру Рэйха - Бісмарку, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у 1879 годзе заключыў з Астра-Венгрыяй ваенны дагавор, супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У 1882 годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у альянс супраць Францыі Італію, якая была незадаволена захопам французамі Тунісу. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры ў сваю чаргу згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй мірны дагавор, паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтральнасць у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.
 
== Асноўныя падзеі ==