Марэна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Мар{{*|э}}на''' (ад {{lang-fr|moraine}}), марэнныя адклады — скопішчы несартаванага ці слабасартаванага абломкавага матэрыялу, які пераносіцца або адкладваецца [[ледавік]]амі і ўтварае [[марэнны рэльеф]].
 
Паводле свайго складу марэны вельмі разнастайныя. Матэрыял марэны складаецца з [[валуны|валуноў]], глыб, [[галька|галькі]], [[жвір]]у, змешаных з [[пясок|пяском]], [[алеўрыт]]ам і [[гліна]]й. Характэрнымі літалагічнымі рознасцямі з'яўляюцца валунны [[супесак]] і валунны [[суглінак]]. Колер марэны ад чырвона-бурага да зеленавата-шэрага з рознымі адценнямі. Грануламетрычны склад марэны: фракцыя памерам больш за 1 мм — 7% (валуны, [[галька]], [[жвір]]), 1—0,1 мм — 68% (пяскі, алеўрыт), менш за 0,01 мм — 25% (гліны).
 
Адрозніваюць марэны сучасных рухомых ледавікоў і адкладзеныя. Рухомыя марэны падзяляюцца на паверхневыя і ўнутраныя (уласцівыя далінным або міжгорным ледавіковым патокам) і донныя (трапляюцца ва ўсіх тыпах ледавікоў). Паверхневыя марэны ўтвараюцца з абломкавага матэрыялу, знесенага са скалістых схілаў даліны або адкладзенага пры адтаванні з тоўшчы лёду.