Розніца паміж версіямі "Зора Кіпель"

1 163 байты дададзена ,  8 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
др
'''Зора КІПЕЛЬ''', дзяв. '''САВЁНАК''' ({{ДН|1|7|1927}}, [[Мінск]] — {{ДС|14|4|2003}}) — беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка [[Вітаўт Кіпель|Вітаўта Кіпеля]].
 
Нарадзілася ў Мінску ў сям'і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Нямеччыне. Вучылася ў [[Беларуская гімназія імя Янкі Купалы|Беларускай гімназіі імя Я. Купалы]] ў [[Рэгенсбург]]у. Скончыла [[Лювенскі ўніверсітэт]] (1944, [[Бельгія]]) і Ратгерскі ўніверсітэт ([[ЗША]]). Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы [[Нью-Ёрк]]а. Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых [[Англійска-беларускі слоўнік, 2006|англійска-беларускіх слоўнікаў]].
 
Доўгі час працавала ў Публічнай бібліятэцы [[Нью-Ёрк]]а, ад 1981 г. была загадчыцай Славянскага аддзелу. У 1983 г. скончыла літараруразнаўчы факультэт Ратгерскага ўніверсітэту. Была сябрам Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ([[БІНіМ]]), Беларуска-амерыканскага задзіночання ([[БАЗА]]), у 1991-95 г. рэдагавала газэту [[Беларус (1950)|«Беларус»]]. Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых [[Англійска-беларускі слоўнік, 2006|англійска-беларускіх слоўнікаў]].
 
Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.
 
== Літаратура ==