Геранім Страйноўскі: Розніца паміж версіямі

польскі эканаміст, юрыст, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Іеранім Страйноўскі, 1831 '''Іеранім СТРАЙНОЎСКІ''' ({{lang-pl|Hieronim Stroynowski}}; {...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:17, 1 снежня 2011

Іеранім СТРАЙНОЎСКІ (польск.: Hieronim Stroynowski; 20 верасня 1754, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна5 жніўня 1815) — асветнік, правазнавец, рэлігійны дзеяч.

Іеранім Страйноўскі, 1831

Біяграфічныя звесткі

Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 прафесар кафедры натуральнага права Галоўнай школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803 пры яго ўдзеле пераўтворана ва ун-т). 3 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага таварыства сяброў навукі. 3 1806 на царкоўных пасадах, з 1814 біскуп віленскі.

Светапогляд

Асноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычннага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.

Іеранім Стрйноўскі стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Стрйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Стрйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.

Літаратура

  • Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001.
  • Дубянецкі С. Стрйноўскі // БЭ у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.